Часопіс “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ” заснаваны як незалежнае перыядычнае выданьне, прызначанае для абмеркаваньня праблем беларускай культуры і нацыянальнага будаўніцтва.
Часопіс заснаваны ў 2012 годзе і напачатку меў назву “САКАВІК” (пад гэтай назвай выйшлі першыя шэсць нумароў). З 2018 года часопіс выходзіць два разы на год, да гэтага часу выходзіў раз на квартал. З кастрычніка 2020 года часопіс набыў статус выданьня Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе (БІНІМ, Канада).
Часопіс зьмяшчае арыгінальныя аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаньнях, маючых дачыненьне да развіцьця беларускай нацыі і нацыянальнага будаўніцтва. Беларуская Мова – асноўная мова часопіса, але магчымы публікацыі і на іншых мовах. Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых.

Свае матэрыялы дасылайце на: kn@binim.org