Culture. Nation
№35 - 2025 - 04
BE
1 / 80

Culture. Nation · 2025-04-02

№35 - 2025 - 04

Часопіс “Культура. Нацыя”

Выданьне Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе

№35, красавік 2025

“Рагнеда з сынам Ізяславам”. Малюнак Міколы Купавы

(з архіва рэдакцыі)

Атава, Канада

- Пра часопіс!

Дарагія сябры!

Часопіс “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ” заснаваны як незалежнае перыядычнае выданьне, прызначанае для абмеркаваньня праблем беларускай культуры і нацыянальнага будаўніцтва.

Часопіс заснаваны ў 2012 годзе і напачатку меў назву “САКАВІК” (пад гэтай назвай выйшлі першыя шэсць нумароў). З 2018 года часопіс выходзіць два разы на год, да гэтага часу выходзіў раз на квартал. З кастрычніка 2020 года часопіс набыў статус выданьня Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе (БІНІМ, Канада). Часопіс “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ” публікуецца на вэб-старонцы www.sakavik.net

Часопіс зьмяшчае арыгінальныя аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаньнях, маючых дачыненьне да развіцьця беларускай нацыі і нацыянальнага будаўніцтва. Беларуская Мова – асноўная мова часопіса, але магчымы публікацыі і на іншых мовах. Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых. Свае матэрыялы дасылайце на: info@binim.org

Рэдакцыя часопіса:

Заснавальнік і рэдактар Пётра Мурзёнак

Сябры рэдакцыі Наталія Баркар

Юрась Грыбоўскі

Вольга Іпатава

Аляксандр Каралькевіч

Сяргей Панізьнік

Ігар Пракаповіч

Юрась Рапецкі

Галіна Туміловіч

Атава, Канада

Зьмест 35-га нумара часопіса

На вокладцы: “Рагнеда з сынам Ізяславам”. Малюнак Міколы Купавы

(з архіва рэдакцыі)

Слова рэдактара

Пётра Мурзёнак Дык хто? стар. 5-20

Артыкулы

Валеры Грыцук Канец Агента. Або чаму Лукашэнка зьнішчае Беларусь? 21-26

Пётра Мурзёнак Абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі - Брэсцкі мір - Сучаснасьць 27-41

Юрась Рапецкі Пакорлівасьць – адна складовая частка біблійнай
пабожнасьці 42-47

Аляксандр Сімакоў Фізічная антрапалогія і беларускія індзеяністы:
карэспандэнцыя і «Беларуска-індзейская бібліяграфія» 48-60

Літаратура

Пётра Мурзёнак РУСЬ КІЕЎСКАЯ (паэма) 61-68

З жыцьця беларускіх суполак

Alex Kot Freedom Day-2025 in Toronto 69-76

Марына Маскалева Культурнае жыцьцё беларускай суполкі ў Эдмантане 77

Пётра Мурзёнак Беларусы новай эміграцыі сьвяткуюць Нацыянальны дзень у Атаве на працягу 25 гадоў 78-80

Прыемнага чытаньня

Пётра Мурзёнак, галоўны рэдактар часопіса

30 красавіка 2025 года, Атава

Наступны 36-ты нумар часопіса выйдзе ў лістападзе 2025 года

Слова рэдактара

Пётра Мурзёнак: Дык хто?

Анатацыя. Аўтар зьмяшчае ўрывак са сваёй новай кнігі “Нарысы беларуса”, якая выйдзе ў хуткім часе. Робіцца спроба прааналізаваць прычыны нязгоды між лідэрамі шматлікіх беларускіх рухаў і структур як у мінулым часе, так і цяпер, уключаючы некрытычнае стаўленьне асобных лідэраў адзін да аднаго і да падзей, якія маюць дачыненьне да лёсу беларускай нацыі і дзяржавы. Прыводзяцца матэматычныя разьлікі адноснай папулярнасьці сучасных беларускіх палітыкаў, якія прэтэндуюць на вядучыя лідэрскія пазіцыі. З разьлікаў вынікае, што ў 2020 годзе Святлана Ціханоўская мела найбольшую падтрымку ў беларускага народа – у параўнаньні з іншымі дэмакратычнымі лідэрамі за апошнія 30 гадоў. Так падаецца, што падтрымка Нацыянальнага лідэра застаецца высокай; такая падтрымка разам з пазіцыяй, якую яна займае ў многіх пытаньнях зьнешняй і ўнутранай палітыкі, мусіла б улічвацца як яе аднадумцамі, так і апанентамі, якія пакуль што не выявілі жаданьня працаваць супольна і вынікова на карысьць Бацькаўшчыны. Даецца крытычная ацэнка некаторых крокаў Урада С.Ціханоўскай і выносяцца на абмеркаваньне некаторыя прапановы адносна прынцыпаў працы нацыянальна-сьвядомых сіл у сучасных умовах.

Шмат думаў аб тым - ну чаму ў нас так нядобра з палітыкамі? Чаму немагчыма іх яднаньне хаця б на нейкі кароткі перыяд гістарычнага часу? Гэта што – асаблівасьць нацыянальнага характару, што ўсе цягнуць кожны ў свой бок? У чым прычына? Ці такая палітычная разнастайсьць характэрна для палітыкаў іншых краін таксама? Ды і зазірнуўшы ў далёкае мінулае, мы можам бачыць падобны “раздрай” яшчэ ў ВКЛ непасрэдна перад яднаньнем з Каралеўствам польскім і ўтварэньнем Садружнасьці двух народаў – Рэчы Паспалітай. Тады, няздольнасьць магнатаў ВКЛ, то бок нацыянальнай эліты, мець адзіную стратэгію адносна стану ВКЛ у Садружнасьці, прывялі да значнай страты суверэнітэту (тэрыторый Падляшша і Валыні) і іншых атрыбутаў дзяржаўнасьці (праз паланізацыю і страту беларускай мовы як дзяржаўнай мовы, і г.д.). 1 Як адзначалася, негатыўныя тэндэнцыі назіраліся і сярод кіраўніцтва БНР.

Ці ж не тое паўтараецца і зараз – з аднаго боку праз “усходнюю” палітыку Лукашэнкі (саюз з Расіяй, АДКБ, ШОС), а з другога - з-за адсутнасьці сур’ёзнага адзінага блоку нацыянальных сіл? Нават новая сіла, якая прадстаўлена кіраўніцтвам палка Каліноўскага (тэарэтычна - суб’ект палітычнай разнастайнасьці), пачала дзяліцца і множыцца. 2, 3

У той жа час, з аналізу зробленага, адносна паводзін нацыянальнай эліты ў трох яскравых нацыянальных падзеях за крыху больш чым 100 гадоў (БНР-1918, РБ-1991, Рэвалюцыя-2020), зусім не вынікае ці патрэбна ёй было гэта яднаньне ўвогуле. Відавочна, што тры абмяркоўваемые падзеі суправаджаліся раздробленасьцю палітычных груп і арганізацый як непасрэдна перад імі, так і пасьля. Але, хаця імкненьне да згоды, да кансалідацыі нацыянальна-сьвядомых сіл часам і назіралася, усё ж па выніку падзей нельга сказаць ці тое яднаньне было хоць у нейкай ступені значным. Хутчэй што - не. Рэвалюцыя-2020 падцьвердзіла гэта на практыцы. У амаль поўную адсутнасьць на сцэне вызначаных палітычных сіл, людзі выходзілі на вуліцы па закліку блогераў з “Нехта” ці штабоў трох раптам ніадкуль узяўшыхся кандыдатаў на прэзідэнцтва – з абсалютна новых людзей, а не з традыцыйнай, старой апазіцыі. Выснова, якую можна зрабіць, на прыкладзе Рэвалюцыі-2020, толькі адна – настрой беларускага народа можа рашуча вызначаць сітуацыю – патрэбен толькі невялікі для таго факел. Але чым тады вызначаецца вынік, бо ён не стаўся станоўчым - у выглядзе яснай перамогі нацыянальных сіл - ні ў адной з трох падзей?

Вось калі зьвяртацца да вынікаў усіх трох падзей, то, на маю думку, кансалідацыя і арганізацыя ўсё ж маглі бы быць вырашальнымі як раней, так і асабліва ў Рэвалюцыі2020 ці ў “Рэвалюцыі Надзеі”, як я яе назваў на самым пачатку. Бо (!) бракавала шмат чаго – тых змагароў хто быў у турмах і якіх не здолелі замяніць іншыя людзі, тых хто вымушана апынуўся за мяжой, і тых – хто пакуль што абыякавы і заставаўся сядзець дома; бракавала арганізацыі тых, хто выйшаў на вуліцы, бракавала тактыкі і стратэгіі тых, хто быў наперадзе барыкад. Дык якіх гульцоў мы маем на беларускай сцэне сёньня, і на што яны здольныя? Пры гэтым мы павінны ясна разумець, што маючы на ўвазе канкрэтныя імёны, хацелася б бачыць за сьпіной такіх лідэраў і сілу - палітычную, эканамічную, аўтарытэтную – а не толькі іх асабістыя жаданьні.

З мінулай БНР мы ведаем шэраг яскравых прозьвішчаў – бацькоў нацыі – браты А. і І.Луцкевічы, М.Доўнар-Запольскі, Я.Карскі, А.Смоліч, Я.Лёсік, В.Ластоўскі,

Я.Купала, Р.Скірмунт, З.Жылуновіч... - іх усіх пералічыць нават немагчыма. Якіх лідэраў мы можам назваць за апошнія 35 гадоў? Іх таксама шмат... Частка з іх, на вялікі жаль, знаходзіцца ў турмах, яны ізаляваны і не могуць – пакуль што - уплываць на беларускае грамадства – М.Статкевіч, М.Калесьнікава, В.Бабарыка, П.Севярынец, З.Дашкевіч... Слава героям!

Каб зразумець хто ёсьць хто сёньня – ёсьць яшчэ адзін шлях - зазірнуць на моцныя і слабыя рысы нашых палітычных лідэраў. Але справа гэта вельмі рызыковая і няўдзячная. Тым не менш. З тых асоб, што знаходзяцца на волі, хачу заасяродзіць вашу ўвагу на тых, якія на самой справе, на маю думку, маюць палітычную вагу сёньня і якія ў значнай ступені маюць падтрымку ў беларускага насельніцтва. Як бы я не азіраўся навокал – бачу толькі дзьве асобы, якія адпавядаюць гэтым двум крытэрам – гэта Святлана Ціханоўская – Нацыянальны лідар Беларусі, і цяперашні кіраўнік дзяржавы – дыктатар А.Лукашэнка.

Пры ўсёй маёй павазе да іншых гульцоў, я бачыў бы іхнюю ролю ў якасьці кансультантаў Нацыянальнага лідэра – калі мы хочам збудаваць новую Беларусь. Хацеў бы скарыстаць для іх толькі кароткія эпітэты, каб не падвяргаць іх больш грунтоўнай крытыцы: Зянон Пазьняк – нацыянальны дзеяч, які ўжо трапіў у гісторыю і ўзыйшоў на п’едэстал; А.Саньнікаў – амбітная асоба, “наш прэзідэнт” па версіі “Хартыі-97”, пакрыўджаны лукашэнкаўскай уладай чалавек, таксама як і В.Цепкало ці А.Казулін. Заўважу, што гэта толькі мая асабістая думка, пры тым, што я паважаю многія былыя і цяперашнія заслугі гэтых людзей, магчыма толькі за выключэньнем іх імкненьня працаваць разам.

Дапускаю, што хтосьці прачытаўшы гэтыя радкі абрушыцца на мяне з гнеўнымі словамі – “ты кто такой?” Дык што? Мне ўспамінаць, што “ўсе кругом агенты КГБ”, пра “катлеты” і “лідарку”, пра “новыя платформы”... Не, пра гэта не буду. Лічу толькі вартым зьвярнуцца да таго, што пішуць бліжэйшыя людзі з акружэньня ўказаных лідэраў – іх меркаваньні ніяк не сьведчаць пра тое, што яны кіруюцца агульнымі беларускімі мэтамі:

Павел Усаў (каманда З.Пазьняка):

«Няма абсалютнай даказальнай базы, тым больш інстытуцыянальнай — бо легітымнасць ёсць розная, — якая б пацверджала легітымнасць Ціханоўскай. Тым больш беларусы не

галасавалі за тое, каб Ціханоўская дзесьці ездзіла і прадстаўляла беларусаў за мяжой... і сустракацца невядома з кім і невядома пра што». 4

Наталья Радзіна (каманда А.Саннікава):

«Нічога больш бессэнсоўнага і бездапаможнага, чым так званыя выбары ў «каардынацыйную раду», я за 25 гадоў працы незалежнай журналісткай, бадай, не бачыла... За апошнія чатыры гады правальнай дзейнасці офіса Ціханоўскай і яго структур, стала зразумела, што гэтыя людзі не жадаюць ні працаваць, ні перамагаць. Іх мэта - імітаваць бурную дзейнасць, надзімаць шчокі і «мыльныя бурбалкі» ў выглядзе нежыццяздольных праектаў накшталт перамоў з уладай або «пашпартоў новай Беларусі», займацца палітычным турызмам і пладзіць бюракратыю, прыкрываючыся нібыта народнай падтрымкай.» 5

Д.Бандарэнка (каманда А.Саннікава):

“Естественно, это оплеуха и Тихановской, ее так называемого офису, ведь многие люди из этой структуры участвовали в этих дурыборах... Белорусские граждане и внутри страны, и за рубежом показали, что их на мякине не проведешь». 6

Апаненты Ціханоўскай з камандаў З.Пазьняка, А.Саньнікава, В.Цепкало выкарыстоўваюць супраць яе як правакацыі (Д.Балкунец), 7 так і прамыя злобныя выпады (Д.Балкунец, П.Усаў): 8

“Беларусы моцна расчараваліся ў сваім «нацыянальным лідару», як Ціханоўская называе сама сябе. Вынікі яе дзейнасці аказаліся ніякімі», — пераконвае выданне. Гэтыя ідэі ў артыкуле прэзентавалі апаненты Ціханоўскай, палітыкі Павел Усаў і Дзмітрый Балкунец», — заўважаюць журналісты Соты.”

«Структуры, якія былі створаны вакол офіса Ціханоўскай у Літве, не былі ўпаўнаважаны насельніцтвам на прадстаўленне яго інтарэсаў. Пераходны кабінет — гэта наогул група самазванцаў, якія стварылі юрыдычную асобу ў Варшаве і сказалі, што яны пераходны ўрад Беларусі», — адзначае Балкунец. Ён прапануе з дапамогай анлайн-тэхналогій сфармаваць нейкі новы «прадстаўнічы орган». І адпаведна, выбіць уладу з рук Ціханоўскай».

Хацелася б, каб апроч нападак на Нацынальнага лідэра, апаненты сп. С. Ціханоўскай паказалі, што канкрэтна робіцца імі самімі - бо пакуль што ў прэсе цяжка знайсьці падобную інфармацыю, за рэдкім выключэньнем, калі асьвятляюцца піяр-кампаніі, такія як, напрыклад, візіт З.Пазьняка і П.Усава на ўсходні расійска-украінскі фронт, ці ўдзел А.Саннікава ў розных кангрэсах (“Кангрэс свабоды”, і інш.). У чым жа справа?

З гісторыі мы ведаем, што падобныя “палітычныя” баталіі былі ў нядаўнім мінулым у беларускім асяроддзі - “БЦР-аўцы” супраць “БНР-аўцаў” ці, да прыкладу, ва украінскім асяроддзі таксама – “мельнікоўцы” супраць “бандэраўцаў”. Зараз маем у сваім асяроддзі “пазьнякоўцаў”, “саньнікоўцаў”, “цепкалоўцаў”... – і ўсе супраць Святланы Георгіеўны. Як прыхільнік еднасьці, задаю сабе пытаньні, каб дамагчыся ўсё ж нейкай яснасьці – чаму? па якой прычыне?

Паспрабаваў знайсьці нейкія асновы такой сумнай з’яве, як палітычная блізарукасьць нашых “растапыраных” палітыкаў, грунтуючыся на псіхафізіялогіі вялікіх папуляцый насельніцтва, спрабуючы знайсьці нейкую спецыфічную адрознасьць беларусаў ад прадстаўнікоў іншых нацый. Паводле класіфікацыі, прапанаванай Myers і Briggs 9 існуе 16 псіхафізіялагічных тыпаў асоб. Такі ж падыход аўтары выкарыстоўваюць для псіхафізіялагічнай (пераважнай) характарыстыкі папуляцый\народаў у цэлым. Аўтары, ідучы сьледам за вучэньнем Юнга, распрацавалі індыкатар кожнага з псіхатыпаў, базуючыся на шэрагу адказаў на пытаньні адносна асноўных 4 катэгорый выбару: экстраверсія (Е) ці інтраверсія (I), адчуваньне (S) ці інтуіцыя (I), мысленьне (T) ці пачуцьцё (F), судзіць (J) ці ўспрымаць (P). Камбінацыя з гэтых катэгорый, якія характэрны для той ці іншай асобы якраз і даюць 16 розных варыянтаў. Верагоднасьць, што любая асоба адносіцца да аднаго з гэтых 16 тыпаў ёсьць прыблізна 6.7% (100:16). Кожны з тыпаў мае сваю славесную маркіроўку.

Калі казаць пра Беларусь у цэлым, то яе тып пазначаны як INTP – такі тып не часты ў сьвеце, толькі 3.3%. Апроч Беларусі, ён характэрны таксама, напрыклад, для Швецыі. Можна сказаць, што беларусы больш схільныя быць інтравертамі - украінцы і расіяне пераважна з’яўляюцца экстравертамі. Аналізуючы псіхатыпы ў цэлым для краін, прыйшоў да высновы, што шлях мой быў не зусім адэкватны для ацэнкі палітыкаў. Такі падыход можа быць добрым пры ацэнцы псіхафізілогіі асобнага індывіда, аднак пры псіхафізіялагічнай ацэнцы ўсёй папуляцыі нельга перанесьці такую ацэнку на ўсіх нашых палітыкаў. Трэба ўсё ж праводзіць індывідуальную ацэнку. Гэта асобная, але магчымая задача - былі праведзены нават рэтраспектыўныя псіхафізіялагічныя ацэнкі розных вядомых людзей з мінулага. Так, псіхатып INTP, які вызначаны як характэрны для Беларусі, быў у А.Эйнштэйна, Т.Джэферсана, Ч.Дарвіна, Сакрата, А.Лінкольна, К.Юнга.

Ёсьць яшчэ адзін шлях, каб зразумець хто ёсьць хто – зазірнуць на моцныя і слабыя рысы нашых палітычных лідэраў. Справа гэта рызыковая і няўдзячная, маючы на ўвазе мой “строгі” псыхатып - тым не менш. 10

Амбіцыі?! – Ну, амбіцыі, а хто іх не мае? Яны ёсьць і ў мноства шараговых людзей.
Людзям, асабліва экстравертам, патрэбна сцэна, дзе б яны маглі выказацца публічна.
Калі гаварыць пра палітыкаў, то тут найбольш яскравымі прыкладамі можна даць
двух актораў, якія сталі прэзідэнтамі краін – Р.Рэйган (ESFP) і У.Зяленскі (ENTP).

Калі ж мець людзей з прэтэнзіяй на палітыку?! (кажу пра некаторых нашых беларускіх) – то як у такую дарогу яны выпраўляюцца з палітычнай блізарукасьцю (мая ацэнка)? Падтрымка ў насельніцтва?! Так - была. Але яна была ў мінулым і, аднак, значная - далёка не ва ўсіх. Я, як навуковец, найперш веру не пачуцьцям і эмоцыям, а лічбам праф. А.Манаева і яго навукоўцаў з НІСЭПД (Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаваньняў). А па-другое, камусьці трэба верыць. А інакш, як можна “зрабіць урокі над памылкамі” нашым палітыкам і на што ім абапірацца ў сваіх разьліках, прэтэндуючы на высокія пасады ў краіне?

Некрытычнае стаўленьне апазіцыйных лідэраў да сацыялагічных аптытаньняў, вядзе да няправільных высноў і самападману (пра ўяўныя прэзідэнцкія перамогі А.Саннікава ці пра ўяўныя байкоты З.Пазьняка, і г.д.). Ужо роўна 30 год як мы чуем трызьненьні сп.Пазьняка, якія даўно ўжо ператварыліся ў свайго рода “мантру” ці яшчэ адзін беларускі міф, што калі б (?!) у 1994 годзе ён выйшаў у другі тур, то

перамог бы Лукашэнку; больш таго ён заяўляе, што тыя выбары былі недэмакратычнымі. 11 Чамусьці яму не задаюць пытаньне, а можа лепей бы было яму набраць больш галасоў чым у Лукашэнкі ўжо ў першым туры? Шкада, што ў такога паважанага беларусамі чалавека, які здаецца прэтэндуе выйсьці наноў на палітычную сцэну, пануюць такія застарэлыя думкі.

С. Навумчык, летапісец БНФ і былы намесьнік сп.Пазьняка, некалькі разоў публічна заяўляў, што народ у той час “не быў гатовы” да зьмен. З гэтым абсалютна можна пагадзіцца – лозунгі БНФ не тое што не былі падтрыманы большасьцю насельніцтва – яны і не маглі быць падтрыманымі з прычыны вось той “негатоўнасьці”. Што тычыцца недэмакратычнасьці выбараў 1994 года – то я дакладна ведаю, што ў Пастаўскім раёне адміністрацыя працавала на В.Кебіча. Аднак, нягледзячы на гэта лозунгі Лукашэнкі аказаліся больш прывабнымі.

У 2020 годзе, мне давялося даць папраўку ў часопіс “Культура. Нацыя” (артыкул “Рэвалюцыя і нацыя”) ужо праз два дні пасьля выхада артыкула - толькі з павагі да сп.Л. Баршчэўскага бо атрымаў ад яго ліст аб тым, што ён пакрыўджаны адной з фраз па выніках выбараў-2020. 12 Яго довады грунтаваліся на абходзе суседніх дамоў, дзе практычна ўсе людзі, з якімі ён размаўляў, за Лукашэнку не галасавалі. Так то яно так, але такі “абход” ня можа быць рэпрэзентатыўным для ўсёй краіны.

Калі казаць пра падтрымку насельніцтва на выбарах, то найбольшыя дасягненьні тут былі ў З.Пазьняка ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў ў 1994 годзе – па ўсёй краіне 757.195 галасоў або 12.8%, у Мінску - 182.896 галасоў або 21.0% (усяго галасавала па краіне 5.904.312 чалавек). У Мінску, будзем лічыць найбольш граматным ў палітычным сэнсе рэгіёне, З.Пазьняк быў толькі трэцім пасьля А.Лукашэнкі – 230.914 галасоў або 26.5% і С.Шушкевіча – 184.923 галасы або 21.2% (у Беларусі С.Шушкевіч меў 585.143 галасоў або 9.9%).

А.Саннікаў, у прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе, набраў па краіне 156.419 галасоў або 2.43%, у Мінску - 15.198 галасоў або 1.51%, што зусім не шмат. Нават, калі ўлічыць вынікі апытаньняў НІСЭПД, дзе А.Саннікава падтрымалі 6.1% выбарцаў, ён

бы атрымаў 392.903 галасы па ўсёй Беларусі (усяго галасавала 6 441 031 чалавек) і 61.280 галасоў у Мінску (галасавала 1.004.594 чалавек). Ніяк не выпадае заяўляць, што “А.Саннікаў – наш прэзідэнт” (гэты “брэнд” некалькі гадоў вісеў на сайце “Хартыі-97”). Гэта пры ўсім тым, што мы ясна разумеем, што фальсіфікацыі былі падчас усіх выбараў у краіне (апроч, здаецца, першых ! - з гэтым усё ж пагаджаюцца многія).

В.Цепкало не быў дапушчаны на выбары-2020, але калі верыць вынікам апытаньня “Народный опрос” 13 , ён мог бы атрымаць максімум 110.560 галасоў па краіне (паводле ўказанага апытаньня С.Ціханоўская мела 67.6%, А.Лукашэнка – 21.5%, усе астатнія прэтэндэнты атрымалі разам толькі 1.9%).

Такім чынам, для параўнаньня маем паводле разьлікаў: 14

- за А.Ганчарыка, які атрымаў 965.261 голас (афіцыйна, 2001; адзіны кандыдат),
- за З.Пазьняка - 757.195 галасоў (афіцыйна, 1994),
- за С.Ціханоўскую - 588.619 галасоў (афіцыйна, 2020), і 3.933.614 галасоў (2020,
паводле апытаньня “Народный опрос”),
- за С.Шушкевіча - 585.143 галасоў (афіцыйна, 1994),
- за А.Мілінкевіча - 405.486 галасоў (афіцыйна, 2006),
- за Т. Караткевіч – 271.426 галасоў (афіцыйна, 2015) і 586,033 галасоў (апыт., 2015),
- за А.Саннікава - 156.419 галасоў (афіцыйна) і 392.903 галасоў (апыт., 2010),
- за В.Цапкало - 110.560 галасоў (апыт., 2020).

Гледзячы на дынаміку галасоў за дэмакратычных кандыдатаў, відавочна, што рэпрэсіўны апарат Лукашэнкі на працягу чвэрці стагоддзя “закручваў гайкі” паступова, і, магчыма, гэта і было адной з прычын Рэвалюцыі-2020. У гэтых умовах вынікі С. Ціханоўскай проста ўражваюць!

Вяртаючыся да пытаньня - чаму З.Пазьняк, А.Саньнікаў, В.Цепкало і іх каманды так агрэсіўна ставяцца да людзей, якія гуртуюцца вакол С.Г.Ціханоўскай, і беручы пад увагу прыведзеныя факты і лічбы, магу толькі пагадзіцца з думкай Друкахруста, 15

што такія паводзіны ўказаных лідэраў можна растлумачыць толькі канкурэнцыяй і ЗАЙЗДРАСЬЦЮ. Калі гэта не так, то назавіце, калі ласка, іншыя прычыны.

Мне неяк аднойчы было сказана – што адны працуюць, а другія пішуць. Мелася на ўвазе вельмі актыўны чалавек ў нашай дыяспары ў Канадзе сп. Р. Жук-Грышкевіч. Яна пасьпявала паўсюль – і выдаваць камунікаты, і пісаць артыкулы, і кантактаваць з беларусамі на радзіме, і напісаць кнігу пра свайго мужа. Нядаўна пачуў тое самае пра сябе – слова ў слова – што я такі дакладны, усё фіксую, усё запісываю. Што магу адказаць? Каб не было пра што пісаць, то не пісаў бы. А калі што не так, то, калі ласка, папраўце – буду ўдзячны. К чаму гэта я тут?

Каб перамагчы такі чалавечы заган як зайздрасьць трэба шмат працаваць над сабой. Прызнацца ў зайздрасьці апаненты С. Ціханоўскай не здольны - таму яны надзяваюць маскі - спрабуюць апеляваць да свабоды крытыкі і свабоды слова. Але, на мой погляд, яны хлусяць (!) – не сабе, а беларускаму народу, якому яны хочуць быць карыснымі кожны сам па сабе – і абавязкова ў якасьці прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта. Падсумаваўшы сказанае, вернемся да двух асоб, якія, на маю думку, у найбольшай ступені рэальна дзейнічаюць на беларускай палітычнай сцэне – гэта дыктатар А.Лукашэнка (характарыстыку якога мы прапускаем) і Нацыянальны лідар Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская

На маю думку, Святлана Ціханоўская гэта шчасьлівы фенамен беларускага, выпакутаванага жыцьця ў ХХІ стагоддзі. Гісторыя А.Лукашэнкі цьмянее на гэтым фоне шматкроць. Выхад Святланы Георгіеўны на палітычную сцэну Беларусі быў хутчэй за ўсё выпадковым, але, думаю, і законамерным у той жа час. Па крайней меры мы размаўляем пра час сёняшні. Безумоўна, я веру, што на беларускім небе яшчэ будуць зьзяць другія зоркі, але сёньня – яна ёсьць адным з нашых яркіх праменяў, які патрабуе ўвагі, падтрымкі і любові. Жанчына, узяўшая на сябе маральныя абавязкі быць Нацыянальным лідэрам (а хто яшчэ адважыўся? і здольны на гэта!!), мусіць быць падтрымана, на маю думку, нават яе палітычнамі апанентамі ў імя Беларусі.

Чаму так думаю? На тое ёсьць шмат аб’ектыўных і сітуатыўных абставін, сярод якіх падтрымка насельніцтва ёсьць найгалоўнейшай. На сёняшні дзень яе імя вядома і падтрымана беларусамі так, як нікому і не сьнілася з існуючых апазіцыйных беларускіх палітыкаў, прэтэндуючых на ўладу. Па-першае, таму, што яна ў сваёй праграме не прэтэндуе на прэзідэнцтва (хаця і магла бы), а мэты яе ясныя і

празрыстыя – вызваленьне палітвязьняў і арганізацыя свабодных дэмакратычных выбараў. Па-другое, у адрозненьне ад некаторых палітыкаў і асоб з прэтэнзіямі на палітыку – яна мае дзейсную падтрымку як у насельніцтва Беларусі, так і ў беларускай дыяспары. Як было ўжо паказана, яе падтрымка на выбарах-2020 ва ўмовах дыктатуры была неймавернай. А гэта:

“За” С.Ціханоўскую – 3.933.614 пераможных галасоў !!! паводле апытаньняў і 588.619 галасоў - афіцыйна !!!

Гісторыя зрабіла яшчэ адзін спрыяльны крок насустрач змучанай дыктатарскім рэжымам Беларусі. Напачатку выбарчай кампаніі аб’ядналіся тры штабы кандыдатаў, якія ўзначалілі – сп.Сьвятлана Ціханоўская, сп.Марыя Калеснікава (штаб Бабарыкі), і сп.Вераніка Цепкало (штаб яе мужа Цепкало). Гэты трыумвірат зрабіў неверагоднае - яны здолелі падняць людзей не толькі ў Мінску, дзе на мітынгах зьбіралася да 70 тысячаў асоб, але і ў абласных цэнтрах і маленькіх гарадах, на якія прыходзілі дзесяткі тысяч і тысячы беларусаў, адпаведна. Людзі пачалі патрабаваць перамен у грамадстве, у якім ужо 30 год як пануе дыктатура. Песьня “Перамен” В.Цоя, і вядомая пратэстная каталонская песьня “Сьцены рухнуць”, сталі адметнымі прыкметамі перадвычарчых мітынгаў.

Часам думаецца, што на месцы Нацыянальнага лідэра магла бы быць любая з трох
цудоўных жанчын трыумвірата - і Вераніка, і Марыя, і Святлана. Аднак... сп.С. Ціханоўская мужная, цудоўная і ахвярная жанчына – нягледзячы на зьбег
абставін, прадоўжыла перадвыбарчую кампанію свайго мужа, які быў схоплены
лукашэнкаўскім рэжымам і кінуты ў турму, была зарэгістравана ў якасьці кандыдата
на прэзідэнцтва, прыняла лідзіруючыя функцыі ў трыўмвіраце трох слаўных жанчын
з розных выбарчых штабоў падчас Рэвалюцыі-2020, і ўзяла на сябе высакародную
адказнасьць быць Нацыянальным лідарам.

мусім падтрымліваць лідэра, якога падтрымлівае беларускі народ

Сп. С.Ціханоўская працягвае мець істотную падтрымку сярод беларускіх актывістаў і насельніцтва Беларусі і пасьля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Гэта вынікае як з дзеяньняў крэатыўнага акружэньня, якое ўтварылася вакол яе, так і з кантактаў, якія яна імкнецца трымаць непасрэдна з людзьмі на радзіме. Можна ківаць на недастатковасьць яе палітычнага і нават жыцьцёвага досьведу. Але ніхто не можа адмовіць тое, што яна цяпер адзін з самых распазнаваемых і вядомых людзей у беларусаў на радзіме і за мяжой, ды і не толькі сярод беларусаў. Варта зрабіць пару клікаў у інтэрнэце, каб зразумець, што гэта на самой справе так. Больш таго, многія людзі з каманды Ціханоўскай маюць большы рэйтынг, чым тыя палітыкі, якія лічуць

сябе незамянальнымі лідэрамі на працягу дзесяцігоддзяў. 16 Відаць таму іх расьпірае такая зайздрасьць, што не могуць устрымацца ад абраз – А.Саньнікаў – пра катлеты і «лідарку» - у адрас С.Ціханоўскай, З.Пазьняк – пра «палітычнае нішто» - у адрас М.Калесьнікаваў. Вось такіх маем шляхетных «апанентаў». Мой пошук у сеціве (Google Chrome) ад 7 ліпеня і 30 сьнежня (у скобках) 2024 года для некаторых лідэраў на беларускай арэне даў наступныя вынікі (лічбы вагаюцца кожны дзень, аднак, адносна адна адной даюць даволі дакладнае ўяўленьне аб цікавасьці да ўпамянутых асоб у сеціве): 17

Святлана Ціханоўская – 236.000 (116.000),
Анатоль Лябедзька – 107.000 (25.300),
Павел Латушка – 60.000 (41.300),
Зянон Пазьняк – 40.500 (50.900),
Франак Вячорка - 28.000 (23.500),
Аліна Коўшык - 18.900 (17.000),
Аляксандр Мілінкевіч – 10.900 (6.340),
Івонка Сурвілла - 9.770 (14.900),
Андрэй Саннікаў – 8.820 (8.940),
Валеры Цепкало – 6.020 (4.350).

Відавочна таксама, што не Святлана Ціханоўская была адзіным арганізатарам Рэвалюцыі-2020, але яна была адным з яе яркіх факелаў. Шэраг абставінаў вымусілі яе, простую беларускую жанчыну, сьмела выйсьці на палітычную авансэну. Відавочна, што не маючы базавага палітычнага досьведу, яна паспытала на сваім шляху Нацыянальнага лідэра прыкрыя памылкі, горыч, злобныя нападкі апанентаў. Але, думаю, што і радасьць таксама - ад той магчымасьці, якую падарыў ёй лёс – наблізіць аднаўленьне новай Беларусі – дэмакратычнай і вольнай. Я цалкам згодны з меркаваньнем А.Мілінкевіча - якога я вельмі паважаю - што С. Ціханоўская моцна эвалюцыяніравала за чатыры гады, і што

“сёньня яна сапраўдны, дастойны, годны лідар. Я думаю, нам пашчасьціла, што гісторыя нам дала гэты шанц»... «Я скажу ўвогуле крамольную думку. Калі б тады на чале гэтага фантастычнага, прыгожага пратэсту, які нечакана нарадзіў беларускую нацыю, быў

дэмакрат старой гвардыі, умоўны я ці іншы, мы б не аб'ядналі так людзей, як Ціханоўская». 18

Сп.С. Ціханоўская тройчы (у 2022 і 2024 гг.) сустракалася з беларусамі Атавы, і мне падалося, што яна паводзіць сябе дастойна, так як і належыць Нацыянальнаму лідару. Гэта не толькі зьнешнія праявы такіх паводзін, але і канкрэтныя справы, якімі яна займаецца - узначальвае ўрад і стварае ўмовы для працы нанова абранай Каардынацыйнай Радзе. Менавіта абранай, абранай дэмакратычным шляхам – што прынцыпова адрознівае Каардынацыйную Раду (КР) ад Рады БНР, якая зараз дзейнічае на выгнаньні. Хай галасоў на выбарах КР было няшмат (наступным разам будзе больш), але сам факт правядзеньня выбараў у значнай меры падкрэслівае арганізацыйныя магчымасьці і здольнасьці структур, якія гуртуюцца вакол сп.С. Ціханоўскай, уключаючы фенаменальную электаральную платформу “Голас”.

Са свайго боку, я накіраваў у Офіс С. Ціханоўскай у канцы 2021 года шэраг сваіх прапаноў, якія, магчыма, былі б карыснымі для арганізацыі працы яе каманды (асобныя дакументы прыкладаюцца). Маю на ўвазе “Прынцыпы працы нацыянальна-сьвядомых сіл у сучасных умовах, якія ўключалі такія раздзелы:

- Яднаньне!!
- Структурную рэарганізацыю нацыянальна-сьвядомых сіл.
- Прыняцьце яснай “Стратэгіі развіцьця беларускай нацыі”.
- Прыняцьце “Кодэкса гонару”.
Не ведаю ці былі гэтыя прапановы хоць нейкім мінімальным чынам улічаны і ці прынесьлі яны якую-небудзь карысьць, але, на мой погляд, гэта значна лепей чым тое, што робяць апаненты Ціханоўскай – пішуць пасквілі і фактычна знаходзяцца ў канфрантацыі з ёй. Такая блізарукая пазіцыя вельмі далёкая ад яднаньня і ад нашай перамогі. Яна (перамога) так можа і не адбыцца з такімі палітыканамі – прабачце, лепшага слова не змог падабраць. Калі не могуць стаць у рады, то хаця б не перашкаджалі. Амбіцыі і спрэчкі палітыкаў розных напрамкаў і поглядаў добра было б адкласьці да лепшых часоў – да перамогі. Мяркую, што беларускае грамадства лічыла б станоўчым крокам далучэньне (пасьля прабачэньняў) да платформы сп. С. Ціханоўскай былых, але яшчэ актыўных лідэраў беларускага руху, такіх як З.Пазьняк, А. Саньнікаў і іншых. Радзіма ў небяспецы – не час для спрэчак.

З другога боку, прыемна назіраць, што каманда Ціханоўскай эвалюцыяніруе. Самыя галоўныя дасягненьні яе каманда мае ў міжнародных справах – гэта заключаецца ў

прызнаньні каманды Ціханоўскай еўрапейскімі і амерыканскімі палітычнымі інстытутамі. Працаваць на радзіме складана ўсім і па зразумелых прычынах – беларуская нацыянальная прастора “зачышчана” Лукашэнкам капітальна – туды хоць сёньня засяляй любыя расійскія народы. Тое, што праца каманды С.Ціханоўскай на міжнароднай арэне дае свае вынікі падцьвярджаецца, напрыклад, заявай лідараў краін G7, выдадзеная па выніках штогадовага саміту гэтага аб'яднаньня:

«Мы пацьвярджаем наша асуджэньне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны. Выказваем занепакоенасьць рэпрэсіямі рэжыму ў дачыненьні да незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасьці, апазіцыі і грамадзян, якія мірна выказваюць свае погляды. Мы таксама асуджаем жорсткае абыходжаньне з палітычнымі зьняволенымі і патрабуем іх неадкладнага і безумоўнага вызваленьня», — гаворыцца ў заяве». 19

Архі-цяжкая задача ў каманды Ціханоўскай заключаецца ў аб’яднанні вакол сябе па магчымасьці большай колькасці нацыянальна-сьвядомых людзей. Адсутнасьць адзінста ў 1918 годзе ў часы БНР і ў 90-я гады сярод БНФ выліліся ў паразу. Магчыма скажу банальнасьць - “кожны беларус сам па сабе занадта разумны, каб яднацца».

«кожны беларус сам па сабе занадта разумны, каб яднацца»

Я мяркую, што калі казаць пра рэальнага лідэра нацыянальных сіл, то ім якраз і з'яўляецца Нацыянальны лідар сп. С.Ціханоўская. Камандзе С.Ціханоўскай ёсьць на каго апірацца – апроч мільёнаў тых людзей, якія адназначна яе падрымліваюць, яшчэ адзін значны патэнцыял прыхаваны да пары людзьмі, якія лічуць сябе беларусамі (84.9%), але, якія ва ўмовах рэпрэсій яшчэ не асэнсавалі сябе беларусаміпатрыётамі=беларусамі-нацыяналістамі. Мне хацелася б, каб да яе каманды далучаліся людзі з іншых платформ, партый і рухаў і людзі іншых нацыянальнасьцяў, якія трымаюцца нацыянальнай ідэі – будаўніцтва незалежнай і вольнай беларускай дзяржавы. Толькі на этапе зрынаньня дыктатарскага рэжыму я нават вітаў бы іншыя сілы, уключна з анархістамі, камуністамі і правымі нацыяналістамі («наша Вільня», «наш Смаленск»), нягледзячы на іх інвазіўныя і таксічныя ідэялогіі.

У той жа час, так падаецца, далейшая пабудова новай Беларусі мусіла б адбывацца без удзелу нацыяналістаў правага толку – гэта павінна быць падкрэсьлена ў праграмных дакументах здаровых\інклюзіўных нацыянальных сіл. Цалкам

пагаджаюся з думкай В. Булгакава: 20 “Я схільны меркаваць, што любы транзіт улады ў Беларусі не па сцэнарыі, прадугледжаным Лукашэнкам ці яго пераемнікамі, будзе немагчымы без паслядоўнай і планамернай працы ва ўсходнім кірунку: сяброўскіх сувязяў, нефармальных адносін — карацей, таго, што называецца нарошчваннем чалавечага капіталу” і далей ён заключае, што сур'ёзнай гістарычнай перспектывы “антырасійскі” нацыяналізм не мае. Магу толькі дадаць, што і іншая “антыскіраванасьць” супраць кагосьці не павінна мець перспектывы таксама.

Мне падаецца, што актуальным для каманды Ціханоўскай з’яўляецца і вызначэньне са стратэгічнымі задачамі, такімі як адносіны да Расіі, да мэтаў будаўніцтва нацыянальнай дзяржавы, да магчымых перамоваў з уладамі, і г.д. Пытаньні вельмі важныя і іх нельга адкладываць, так як, да прыкладу, гэта нетактоўна рабілася Часовым пераходным кабінетам Ціханоўскай адносна акупацыі Крыма.

Паступовыя рухі ў такім напрамку мы бачым, бо сп. С. Ціханоўская з яе камандай рухаюцца наперад і набываюць усё больш і больш прыхільнікаў. Многія аналітыкі ўсведамляюць, што паўплываць на далейшы лёс Беларусі можа ў значнай ступені зьнешні фактар, які заўжды спрыяў беларусам у розныя перыяды іх гісторыі – а менавіта, такім фактарам з’ўляюцца Збройныя сілы Украіны – пры іх перамозе ў вайне з расійскім агрэсарам могуць адкрыцца новыя магчымасьці для рэалізацыі беларускай нацыянальнай ідэі.

Іншым важным момантам ў беларускім жыцьці ёсьць прыняцьце рашэньня аб магчымасьці перамоваў апазіцыйных і дэмакратычных сіл з афіцыйнай уладай. Камусьці з радоў гэтых сіл такая ініцыятыва зноў жа можа выдавацца крамолай. Але... Адказаць на гэтае пытаньне могуць толькі самі беларусы. Мяркую, што менавіта таму сп.С.Ціханоўская выступіла з відэазваротам да беларусаў, у якім папрасіла іх выказаць свае адносіны да магчымых перамоваў з уладай, даўшы свае абгрунтаваньні для такіх крокаў. За 5 гадзін з моманту запуску галасаваньня ў жніўні 2021 года (ад 12.00 да 17.00) ў апытаньні ўзяло ўдзел 270 тысяч, а агулам яшчэ за некалькі дзён гэту інцыятыву падтрымалі 670.000 чалавек. 21 Відавочна, што ад пытаньня перамоваў так проста не адмахнуцца, маючы на ўвазе думку і праяўленую высокую актыўнасьць беларусаў.

Аднак, існуе адна важная перашкода - гэта тая, што Лукашэнку нельга давяраць. Хаця бы па таму, што людзі, якія вяртаюцца на радзіму з-за мяжы пасьля Рэвалюцыі2020 на прызыў афіцыйнай улады, трапляюць спачатку ў суды, а пасьля зноў ў турмы. Тым не менш, пытаньне магчымасьці перамоваў варта абмяркоўваць, калі мець на ўвазе тое, што сярод лукашэнкаўскіх чыноўнікаў ёсьць людзі, так мяркую, якія маюць іншае ад афіцыйнага бачаньня развіцьцё Беларусі. Я думаю, такія людзі выявіліся б адразу пасьля сыходу аўтарытарнага Лукашэнкі са сцэны. Веру ў тое, што беларусы, якія вызнаюць сябе беларусамі яшчэ і ўтрымліваюць у сабе пачуцьцё нацыі, а не толькі адчуваюць сваю натуральную сувязь з беларускім грамадзянствам ці нацыянальнасьцю.

Яшчэ адзін нюанс, які варты ўвагі – гэта напрамак далейшага развіцьця краіны. Нядаўняе рашэньне Офіса Ціханоўскай і КР ІІІ-га скліканьня, аб еўрапейскім выбары для беларусаў – я цалкам падрымліваю. З невялікім дапаўненьнем – што яно можа рэалізавацца напачатку праз нейтральны (узброены) статус Беларусі. Абгрунтаваньні такога развіцьця падзей даваліся намі вышэй і ў прапанаванай “Стратэгіі развіцьця беларускай нацыі”. 22 Тут хачу даць толькі кароткія асноўныя палажэньні і довады для такога сцэнарыю, які я ўмоўна называю варыянтам “Усходняя Швейцарыя”. Такі напрамак развіцьця падзей цалкам не супярэчыць “Стратэгіі развіцьця беларускай нацыі”, асноўнай мэтай якой заяўлена “...пабудова нейтральнай, нацыянальнай дзяржавы, у якой абсалютна роўныя правы будуць мець прадстаўнікі нацыянальных меншасьцяў і прадстаўнікі нацыяўтваральнага этнаса – беларусы”. Калі коратка, то бачу такую формулу рэалізацыі праекта “Усходняя Швейцарыя”:

Асьвета насельніцтва -
Аб’яўленьне ўзброенай нейтральнасьці -
Уступленьне ў сістэму калектыўнай бясьпекі Еўропы

У дапаўненьне да абмеркаваньня нейтральнага стану для Беларусі (гл. вышэй), сьцісла прыводжу яшчэ раз аргументы на карысьць праекта “Усходняя Швейцарыя”:

- Захоўваецца тэндэнцыя, якая выключае знаходжаньне Беларусі ў якіх бы то ні было саюзах; калі раней каля трэці насельніцтва краіны падтрымлівала такі напрамак развіцьця краіны, то ў 2024 годзе – 42% (за арыентацыю на Расію выказаліся толькі 30% апытаных); 23
- Вынікам вайны між Украінай і Расіяй, у якую ўцягваюцца ўсё больш краін сьвету, можа стацца перадзел сьвету і ўсталяваньне новых сістэм калектыўнай бясьпекі, так як гэта адбывалася раней у гісторыі; хаця ў такіх умовах будзе цяжка ўтрымліваць нейтральнасьць бо прыйдзецца шукаць іншыя магчымасьці для забяспячэньня неабходнага ваеннага або эканамічнага “парасона”;
- У большасьці выпадкаў, спрыяльныя зьнешнія ўмовы заўжды давалі новы шанс для развіцьця Беларусі;
- Наша еўрапейскасьць мае свае карані, пачынаючы ад часоў Полацкага княства (ХХІ ст.ст.);
- Вельмі высокая пагроза паглынаньня Беларусі Расіяй;
- Ранейшы, прапісаны ў Канстытуцыі нейтральны статус краіны, заменены на рэферэндуме ў 2024 годзе на “Рэспубліка Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў дачыненьні да іншых дзяржаў”.

Piotra Murzionak: So, who?
(web magazine "Culture. Nation", No. 35, April 2025, 5-20, www.sakavik.net)

Abstract. The author includes an excerpt from his new book “Essays of a Belarusian”, which will be published soon. An attempt is made to analyze the reasons for the disagreement between the leaders of numerous Belarusian movements and structures both in the past and now, including the uncritical attitude of individual leaders towards each other and towards events related to the fate of the Belarusian nation and state. Mathematical calculations of the relative popularity of modern Belarusian politicians who claim to hold leading leadership positions are presented. The calculations show that in 2020, Sviatlana Tsikhanouskaia had the greatest support among the Belarusian people - compared to other democratic leaders over the past 30 years. It seems that support for the National Leader remains high. Such support, along with the position she takes on many issues of foreign and domestic policy, should be considered by both her like-minded people and her

opponents, who have not yet shown a desire to work together and effectively for the benefit of the Fatherland. A critical assessment of some steps taken by the Government of S. Tsikhanouskaia has been given and some proposals regarding the principles of the work of nationally conscious forces in modern conditions are put forward for discussion.

Пётра Мурзёнак: Так кто же?
(веб-журнал “Культура. Нация”, вып. 35, апрель 2025, 4-20, www.sakavik.net)

Резюме. Автор представляет отрывок из своей новой книги «Очерки белоруса», которая скоро выйдет в свет. Сделана попытка проанализировать причины разногласий между лидерами многочисленных беларусских движений и структур как в прошлом, так и в настоящее время, в том числе некритическое отношение отдельных лидеров друг к другу и к событиям, связанным с судьбами беларусской нации и государства. Представлены математические расчёты относительной популярности современных беларусских политиков, претендующих на ведущие руководящие должности. Расчёты показывают, что в 2020 году Светлана Тихановская имела наибольшую поддержку среди белорусского народа — по сравнению с другими демократическими лидерами за последние 30 лет. Похоже, что поддержка национального лидера сохраняется высокой и в наши дни. Такая поддержка, а также позиция, которую она занимает по многим вопросам внешней и внутренней политики, должны учитываться как ее единомышленниками, так и ее оппонентами, которые пока не проявили желания совместно и эффективно работать на благо Отечества. Даётся критическая оценка некоторых шагов правительства С. Тихановской и выдвинуты на обсуждение некоторые предложения относительно принципов работы национально сознательных сил в современных условиях.

Артыкулы

Валеры Грыцук: Канец Агента. Або чаму Лукашэнка зьнішчае Беларусь?

Анатацыя. Аўтар аналізуе антынацыянальную дзейнасьць нібы «президента РБ» Аляксандра Лукашэнкі ў розныя перыяды часу яго 30-гадовага кіраваньня краінай. Аўтар прыходзіць да высновы, што многія факты сьведчаць аб тым, што яго антынацыянальная дзейнасьць цалкам выглядае як дзейнасьць пасьпяховага агента расійскага «КГБ-ФСБ», якая прывяла да паступовага зьнішчэньня Беларускай нацыі і зьнішчэньня беларускай дзяржавы. Тое што гэта так, падцьвярджаецца нядаўнімі заявамі Крамля аб пачатку «федерализации» так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Беларусы мусяць бачыць небяспеку ператварэньня «Рэспублікі Беларусь» у “Западно-русский регион” (у гісторыі мы ўжо мелі падобную назву “СевероЗападного края” ў канцы ХІХ-пачатку ХХ ст.ст.).

Успомнім пачатак «замежнай» актыўнасьці дэпутата Александра Лукашэнко (так у аўтара, рэд.). Дык вось, Александр Лукашэнко – агент ФСБ Расеі ўжо ў 1993 годзе. Давайце глядзець на ФАКТЫ, па чарзе!

1993 год. Дэпутат ВС Беларусі, А. Лукашэнка, амаль усе месяцы гойсаў па маскоўскіх кабінэтах і не выконваў працу беларускага дэпутата. Гэта можна прачытаць ва ўспамінах журналіста С.Навумчыка. Тады, дэпутат сувэрэннай дзяржавы А. Лукашэнка зрабіў «заяву» пад час побыту ў Маскве - (Навумчык): «У пэўны момант ён пераключыўся на геапалітычную тэму, выступіўшы ў жніўні 1993- га ў маскоўскай газеце «Правда» за аднаўленьне СССР у форме хаця б спачатку аб’яднаньня дзьвюх краінаў — Расеі і Беларусі, што выклікала водпаведзь Васіля Быкава і патрабаваньне Апазыцыі БНФ пазбавіць яго дэпутацкага мандату.» Ён, Лукашэнка, найбольш , «прыклаў руку» каб зьняць з пасады Шушкевіча - па прагнозах «ФСБ» вельмі моцнага кандыдата на пасаду Прэзыдэнта РБ, калі б ён стартаваў з пасады Старшыні ВС.

Далей, 1994 год, прэзідэнцкія выбары. А.Лукашэнка, сьвядома, у падпісныя лісты «кандыдата» даў хлусьлівыя дадзеныя аб сваім месцы жыхарства (потым нават пашпарт свой ЦВК не паказаў, а ЦВК на ўсю хлусьню заплюшчыла вочы. Далей, быў публічны факт, як на літоўскай граніцы быў затрыманы грузавік поўны выбарчай (нелегальнай ) інфармацыі для «кандидата А.Лукашэнка «Увага!

Грузавік ехаў з РОССИИ! Але былі і не публічныя іншыя факты, якія сьведчаць аб тым, што Москва «поставила» на А.Лукашэнка. Менавіта «ФСБ» падтрымала свайго Агента («Директор»), то бок, Александр Лукашэнка, нездарма ўлазіў у маскоўскія кабінэты. «Выхадзіў» згоду «ФСБ» узяць яго агентам. Дарэчы, газета «АіФ», пісала ў 1991-92-х аб «планах расейскіх КГБ-стаў» паставіць СВАІХ людзей на чале новых рэспублік. Факт з кнігі былога старшыні СовМін Кебіча. Кебіч пісаў, што «нашым (?!) заданьнем (то бок , з Лукашэнко) было не дапусьціць да ўлады З.Пазьняка» Ці не зьдзіўляе вас (чытача) такая заява, асабліва слова «нашым»?

Але агент ФСБ России атрымаў «План-заданьне» - сутнасьць «Плана»: зьнішчэньне дзяржавы БЕЛАРУСЬ», ЗЬНІШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСКАСЬЦІ, то бок, ЗЬНІШЧЭНЬНЕ НАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ. Глядзім на ФАКТЫ, на паступовае ВЫКАНАНЬНЕ «Плана» агентам Аляксандрам Лукашэнка. Галоўнае: Ужо пасьля 9(!!!) месяцаў прэзыдэнства А.Лукашэнка зрабіў НЕЛЕГАЛЬНЫ рэфэрэндум у 1995 годзе, дзе галоўным пытаньнем было зрабіць «государственным языком Беларусі – РУССКИЙ ЯЗЫК!» І, адразу, канец БЕЛАРУСКАЙ адукацыі. Фактычная блакіроўка ЗАКОНА « Аб беларускай мове», які быў скіраваны на паступовую (НА 10 ГОД) беларусізацыю БССР\Беларусі.

1996 год. Канец «Дэмакратыі» - заканадаўчае замацаваньне ДЫКТАТУРЫ (зразумела, толькі ва ўмовах дыктатуры магчыма выкананьне «российского плана». Вельмі істотны факт, як, УСЯ расейская ўлада, выканаўчая і заканадаўчая, прыляцела ў Мінск (1996г.) ратаваць свайго агента Аляксандра Лукашэнка. Презідэнт РФ, Ельцын патэлефанаваў Шушкевічу: « НЕ ТРОГАЙТЕ ЛУКАШЭНКО!» (Ніхто, з «апазыцыі» не задаў тады сабе пытаньня: «ЧАМУ ўся расейская ўлада ў Беларусі? На якой падставе ЗАМЕЖНАЯ дзяржава (не UN і не OSCE, якія і могуць быць арбітрамі) ўлазіць у справы СУВЕРЭННАЙ дзяржавы?

Далей, «Союз Белоруси и России», далей «Союзное государство», далей «интеграционные программы», то бок, усё большая сувязь дзяржаўных структур Беларусі з Расеяй! То бок, апутваньне расійскімі ланцугамі.

За апошнія 7 год створана, рэалізавана, 30 «интеграционных программ». Ёсьць актуальная праграма: «Единый налоговый кодэкс». Зразумела, што расійскі агент, дыктатар Лукашэнка ўсяляк спрабуе замаскаваць рэальнасьць гэтай «праграмы». Расейскія бізнесмены, як цьвіль, паступова зьнішчаюць беларускі бізнес. «Існуе праект па стварэньні адзінага каталога франшыз Саюзнай дзяржавы». Прапанаваны іншыя «інтэграцыйныя праграмы», за што дыктатар (агент РФ) атрымаў «золотую цепь» на шыю (найвышэйшы расейскі ордэн) ад афіцэра КГБ, прэзыдэнта РФ, В.Пуціна!

На радасьцях, расейскі агент, Аляксандр Лукашэнка, хуценька падпісаў «Дамовы аб ГАРАНТЫІ бясьпекі Расеі і «Беларусі», што дазваляе пашыраць колькасьць РАСІЙСКІХ вайсковых баз у Беларусі! Але ня толькі... То бок – брутальная сіла супраць беларусаў.

«Денацификация»

У КГБ Расеі прадугледзелі поўную «зачыстку» ўсяго беларускага, каб нават «рыпацца» не было каму. Адпаведна, заданьне Агенту: зьнішчыць БЕЛАРУСКАСЬЦЬ у белорусов. Вядома, што нацыянальная сьвядомасьць і нацыянальная ідэнтычнасьць грунтуецца на Мове, Культуры і Адукацыі. І расейскі Агент (Лукашэнко), на пасадзе «прэзідэнта РБ», пачаў са зьнішчэньня Беларускай Мовы – незаконны «референдум» 1995 - «Русский язык – гусударственный в Беларуси». І, зразумела, адразу была спынена беларусізацыя школьнай адукацыі. Вышэйшай адукацыі на беларускай мове не было і да таго, і вораг беларусаў, Лукашэнко, не дазволіў (але абяцаў) адкрыць недзяржаўны Беларускі унівэрсытэт. Вынік - Лукашэнко цалкам зьнішчыў Беларускую адукацыю, схлусіў, што ён не супраць, каб ТБМ стварыла Беларускі Універсітэт.

Увесь час расійскі агент Лукашэнка паўтараў, што «Русский язык – это наш язык», «на белоруском языке ничего серьёзного выразить невозможно»... Далей болей : «белорус – это русский со знаком качества»... Адкуль усё гэта? Вось тлумачэньне, чаму А.Лукашэнка быў так агрэсіўна супраць Беларускай мовы.

2009 год. Публічная заява крэмлёўскай эліты: «ТАМ , ГДЕ РУССКИЙ ЯЗЫК — ТАМ ТЕРРИТОРИЯ РОССИИ».

2014 год. Расійскую агрэсіію супраць Украіны, В.Пуцін патлумачыў тым, што «Мы защищаем русский язык»… у суверэннай дзяржаве – ва Украіне!!! А тым часам, у знак пратэсту на рэальную нелегальную забарону мовы нацыянальным меньшасьцям ў РФ - прадстаўнік меньшасьці, «националист», спальвае сябе перад парламентам нацыянальнай аўтаноміі».

Але, Агент Лукашэнка цалкам скінуў «маску» пасьля 2020-га... - пасьля бунту беларусаў з публічнай заявай бандыта Пуціна ўвесьці расійскія войскі ў Беларусь! Пад такой моцнай аховай расійскіх бандытаў, расійскі агент зьліквідаваў УСЕ БЕЛАРУСКІЯ непалітычныя арганізацыі, а таксама, амаль усе арганізацыі, якія карысталіся беларускай мовай ці нават прадавалі Беларускія сувэніры, кнігі... Чаму такая агрэсія супраць Беларускай Мовы? Глядзіце: нацыянальная ідэнтычнасьць.

УСЯ дзейнасьць так званага «белорусского президента» скіравана на зьнішчэньне ўсяго беларускага ў Беларусі. Зараз, калі з «Кремля» вылезла інфармацыя аб канцы «интеграции» і пачатку «федерализации», то бок, ператварэньні «РБ» - у Западнорусский регион, нават «прорусским» грамадзянам Беларусі павінна быць зразумела , што іх далучаць да бандыцкай мафіёзнай дзяржавы і, дзесяткі тысяч новых «россиян» - грамадзян былой РБ, будуць кінуты ў мясныя штурмы на расійскай вайне супраць Украіны (гэта для тых, для каго: «Пусть ВСЁ, абы не было войны»). «Не может быть»???

Так, ёсьць пытаньне: Чаму так доўга Агент здаваў Беларусь Расіі? Такую з'яву называюць «дуалізмам»... Трэба ведаць псіхалогію Александра Лукашэнкі: ён заўсёды, «директор совхоза», хацеў мець абсалютную ўладу, быць дыктатарам. Хутка здаць Беларусь Расіі і быць «губернатором Северо-Западго края» - гэта не пазыцыя для дыктатара... Але «Начальнік» сексота, сказаў свайму агенту: «Спасибо.Ты наше задание выполнил. Вот тебе орден с золотой цепью. Работа твая окончена, пора на пенсию». Так і падыйшоў канец Агента.

Высновы

Фактычная дзейнасьць нібы «президента РБ» Александра Лукашэнкі – гэта дзейнасьць агента расійскага «КГБ -ФСБ» для паступовага зьнішчэньня Беларускай нацыі - зьнішчэньне беларускай дзяржавы скончылася пасьпяхова для «КГБ-ФСБ» России. Неяк Лукашэнка шчыра сказаў: «Беларусь будет — пока буду я», то бок, пакуль дыктатар Лукашэнка будзе валодаць Беларусьсю.
Што канкрэтна застанецца ад Беларусі?

Для тых, хто яшчэ не зразумеў у што « влипли са сваёй абыякавасьццю»… Калі некаму недастаткова фактаў... то, шукайце афіцыйную інфармацыю аб УСЕЙ дзейнасьці Александра Лукашэнкі. Падумайце таксама: Чаму дыктатар Лукашэнка так звар'яцела змагаецца з нашымі НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ сымбалямі, нават, фактычна, забараніў колеры, чырвоны і белы? Таксама, сабакі дыктатара караюць беларусаў нават за «афіцыйную» выяву «Пагоня». За ўспамін БНР, за сьвяткаваньне ўгодкаў Беларускай народнай Рэспублікі пагражаюць жорсткімі карамі нават для беларусаў-эмігрантаў.

Агульна вядома, што нацыянальныя сымбалі – гэта грунт, падмурак Нацыі. Чаму на вайне было так важна салдатам ратаваць «знамя части»? Калі нехта спадзяецца, як, напрыклад, былы лідэр БНФ, З.Пазьняк, што Лукашэнка захавае дзяржаву Беларусь пад сваёй уладай дыктатара... то гэта трызьненьне і самападман.

Расійскі Агент ВЫКАНАЎ «ПЛАН КРЕМЛЯ», але «крокамі». Памятайце: 1995 («референдум»), 1996 (расійскі дэсант), 1999 і наступныя гады - для «ІНТЭГРАЦЫІ» і «апофеоз» - разгром УСЯГО БЕЛАРУСКАГА пасьля 2020 года. Дадатковы Факт: лукашэнкаўскія чыноўнікі (2024 ) раптам абвясьцілі «2024 год - Годам Беларускай Мовы», але расійскі агент Александр Лукашэнко хутка і рашуча закрыў гэтую «ініцыятыву». «Путин сказал, что процесс «углубленной интеграции» должен логично закончиться переходом от «союзного» интеграционного процесса в федеративный». Для тых грамадзян РБ, якім цікава толькі ўласнае жыцьцё, такая сытуацыя можа быць нечаканай. Але, для людзей, якія, думаюць, памятаюць ФАКТЫ - нічога нечаканага ў гэтым няма. Ці патрэбна «белорусам» свая дзяржава?

Валеры Грыцук, аналітык (see Facebook)

P.S. Чаму беларускія журналісты за 28 год, не змаглі запытаць былога Старшыню ВС Шарэцкага, аб працэсу «запрашэньня расейскай дэлегацыі» у Беларусь падрабязна??? Чаму гэта не зрабіла USA рэдакцыя Радыё Свабода, нібы «Беларуская», дзе супрацоўнікам былы дэпутат-сьведка?

Valery Grytsuk: The End of the Agent. Or Why Is Lukashenko Destroying Belarus? (web magazine "Culture. Nation", No. 35, April 2025, 21-26, www.sakavik.net)

Abstract. The author analyzes the anti-national activities of the so-called "President of the Republic of Belarus" Alexander Lukashenko during different periods of his 30-year rule of the country. The author concludes that many facts indicate that his anti-national activities completely resemble the activities of a successful agent of the Russian "KGBFSB", which led to the gradual destruction of the Belarusian nation and the destruction of the Belarusian state. The fact that this is so confirmed by the Kremlin's recent statements about the beginning of the "federalization" of the so-called Union State of Belarus and Russia. Belarusians must see the danger of the transformation of the "Republic of Belarus" into the "West Russian Region" (in history we already had a similar name for the "NorthWest Region" in the late 19th and early 20th centuries).

Валерий Грицук: Конец агента. Или почему Лукашенко разрушает Беларусь? (веб-журнал “Культура. Нация”, вып. 35, апрель 2025, 21-26, www.sakavik.net)

Резюме. Автор анализирует антинациональную деятельность так называемого «Президента Республики Беларусь» Александра Лукашенко в разные периоды его 30-летнего правления страной. Автор приходит к выводу, что многие факты свидетельствуют о том, что его антинациональная деятельность полностью напоминает деятельность успешного агента российского «КГБ-ФСБ», которая привела к постепенному уничтожению беларусской нации и разрушению беларусского государства. Подтверждением тому служат недавние заявления Кремля о начале «федерализации» так называемого Союзного государства Беларуси и России. Беларусы должны увидеть опасность превращения «Республики Беларусь» в «Западно-Русский край» (в истории беларусы уже имели похожее название — «Северо-Западный край» — в конце XIX- начале XX вв.).

Пётра Мурзёнак: АБВЯШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ – БРЭСЦКІ МІР - СУЧАСНАСЬЦЬ

Даклад на азначэньні Нацыянальнага Дня ў Атаве, 30 сакавіка 2025 года

Анатацыя. Дакладчык нагадаў асноўныя гістарычныя моманты, зьвязаныя непасрэдна з перыядам Абвяшчэньня незалежнасьці БНР і дзейнасьцю Сакратарыяту (Ураду) БНР. І гэта не толькі нямецкая акупацыя, а і тое, што яны адбываліся на фоне перамоваў аб міры ў Брэсьце, якія ішлі на працягу 3 месяцаў – з 3 сьнежня 1917 года да 3 сакавіка 1918 года. Падаецца храналогія падзей за гэты кароткі перыяд. Асобна было падкрэслена, што беларускія землі і насельніцтва да 1795 году ніколі не былі пад расейскай акупацыяй; у сувязі з гэтым, аўтар вылучае ў гісторыі Беларусі тры перыяды каланіяльнай залежнасьці ад Расіі (1795-1917, 1919- 1995, і сучасны, які пачаўся ад 26.05.1996). Коратка была пададзена інфармацыя аб нацыянальных сімвалах – бел-чырвона-белым сьцягу і Гербе “Пагоня”, якія неразрыўна зьвязаны сёньня з пытаньнямі нацыянальнай ідэнтыфікацыі і рэалізацыі нацыянальнай ідэі.

Шаноўныя сябры!

Шчыра віншую вас сябе, ад сяброў Інстытута і рэдакцыі часопіса “Культура. Нацыя” з чарговымі, 107-мі угодкамі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і жадаю вам усяго найлепшага ў жыцьці!

Сёлета, мяне папрасілі зрабіць сьвяточны даклад, зьвярнуўшы ўвагу на гістарычную ролю БНР і самой падзеі Абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Мне падаецца, што ў Атаве ўжо шмат гаварылася на гэту тэму. Вось і ў папярэднія два гады, я меў гонар рабіць адпаведныя нашаму Нацыянальнаму сьвяту даклады.

У 2023 годзе, у дакладзе “ГІСТАРЫЧНАЯ РОЛЯ БНР І ВАЖНЫЯ ФАКТЫ З ЯЕ ЖЫЦЬЦЯ”, 24 прысьвечаным 105-й гадавіне БНР, было падкрэслена, што па выніках працы І-га Ўсебеларускага з’езда, які прайшоў у канцы 1917 года, былі зацьверджаны тры гістарычныя дакументы - Устаўныя граматы. Паводле І-й Устаўной граматы, Выканаўчы Камітэт Рады БНР абвясьціў сябе часовай уладай на

Беларусі для кіраваньня краем (І), 25 паводле ІІ-й - абвясьціў Беларусь Народнай
Рэспублікай, БНР (ІІ), і, нарэшце, у ІІІ-й Устаўной грамаце ад 25 сакавіка 1918 года
абвясьціў БНР незалежнаю і вольнаю дзяржавай.

У 2024 годзе, у дакладзе “АД БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ ДА БЕЛАРУСКАЙ
НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ”, 26 было падкрэслена:

1. што Беларусь, пачынаючы аж з ІХ ст., мае свой асобны гістарычны шлях развіцьця адрозны ад Расіі і што Беларусь гэта не Расія;
2. што Беларусь не можа быць часткай рускага міру і што яна належыць да Заходне-Рутэнскай або беларуска-украінскай цывілізацыі;
3. і, што беларусы ў пачатку 20-стагоддзя сасьпелі як народ і мелі ўсе падставы для абвяшчэньня незалежнай дзяржавы, Беларускай Народнай Рэспублікі.

Я зараз нагадаў асноўныя гістарычныя моманты, зьвязаныя з Абвяшчэньнем незалежнасьці БНР. Вы можаце азнаёміцца з імі, а таксама з аналізам некаторых ўрокаў з дзейнасьці ўрадаў БНР, прачытаўшы яшчэ раз названыя вышэй даклады – яны апублікаваны ў 31-м і 33-м нумарах часопіса “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ”. Сёньня ж, я бы хацеў спыніцца на некаторых цікавых на мой погляд фактах, якія магчыма менш вядомыя для нашай аудыторыі. Адны з іх заслугоўваюць большай увагі – другія – меншай.

Беларусь – адносна маладая дзяржава ў Еўропе – і ўпершыню атрымала мадэрную дзяржаўнасьць 25 сакавіка 1918 года. Хачу падкрэсьліць тут, што беларускія землі і насельніцтва да 1795 году ніколі не былі пад расейскай акупацыяй. Так, у сярэдзіне ХVІІ стагоддзя беларускія землі займалі абсалютную большасьць у складзе ВКЛ (слайд 5).

У 1654 г. беларускія землі ўваходзілі ў дзевяць з дзесяці ваяводстваў ВКЛ

(карта падрыхтавана А.Каралькевічам)

Аднак, да сёньня яна ня ёсьць вольнай і дэмакратычнай краінай. Маючы досьвед працы ў часопісе “Культура. Нацыя” на працягу 12 гадоў ў галіне гісторыі і нацыянальнальнага будаўніцтва, я вылучаю ў гісторыі Беларусі тры перыяды каланіяльнай залежнасьці ад Расіі (Табліца 1):

Табліца 1. Перыяды каланізацыі Беларусі Расіяй

Перыяд Кароткая характарыстыка

І 1795-1917 першы каланіяльны перыяд доўжыўся з 1795 па 1917гг.: Беларускія землі і насельніцтва, пачынаючы ад Княства Полацкага, і часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай ніколі да таго не былі пад расійскай акупацыяй. !!! 1918 БНР – незалежная ад Расіі дзяржава (ва ўмовах нямецкай акупацыі)
ІІ 1919-1996 час існаваньня БССР і пераходны час

ІІІ сучасны, ад
26.05.1996

працягваецца ад часу прыходу А.Лукашэнкі да ўлады і калі больш дакладна ад 26 мая 1996 года, калі афіцыйна былі парушаны межы між Беларусьсю і Расіяй

Першы каланіяльны перыяд доўжыўся ў 1795-1917 гадах пасля падзелу Рэчы Паспалітай – Садружнасьці Двух Народаў трыма імперыямі (Аўстрыя, Германія, Расія), і такім чынам, толькі з 1795 году беларусы надоўга трапілі пад еўразійскі\расійскі ўплыў, страціўшы сваю еўрапейскую прыналежнасьць.

Другі пэрыяд ахоплівае час існаваньня Беларусі як Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, гэта значыць з 1919 па 1991 год і некаторы час пасьля развалу СССР. Непасрэдна пасьля атрыманьня незалежнасьці ў 1991 г., Беларусь яшчэ мела шанс вырвацца з каланіяльнай залежнасьці ад Расіі, але тое не сталася як ў выніку няздольнасьці БНФ ў кіраваньні палітычным працэсам, так і негатоўнасьцю беларускага насельніцтва да перамен. Безумоўна, у такіх умовах каланіяльная спадчына не магла зьнікнуць наўрост і адразу.

Цяпер мы маем сучасны пэрыяд каланізацыі, які працягваецца ад часу прыходу да ўлады А.Лукашэнкі, а калі больш дакладна ад 26 мая 1996 года, калі афіцыйна былі парушаны межы між Беларусьсю і Расіяй з мэтай будаўніцтва Саюзнай дзяржавы Беларусь-Расія. 27 Умоўна гэты перыяд можна назваць перыядам “мяккай каланізацыі”.
Што сталася вынікам трэцяга перыяду нео-каланізацыі Беларусі Расіяй?

- Эканамічная залежнасьць: каля 50% беларускага экспарту і імпарту завязана на Расію (каля 90% экспартуемага мяса і малака ідзе ў Расію, каля 95% паставак нафты ў Беларусь ідзе з Расіі);
- Ваеньна-палітычная залежнасьць (саюз Расіі і Беларусі, АДКБ, уцягваньне Беларусі ў вайну супраць Украіны),
- Вынішчэньне усяго нацыянальнага і беларускага як да Рэвалюцыі 2020, так і пасьля яе.

Як вы бачыце з Табліцы, невялікі прасьвет ад каланіяльнага рабства, якое доўжыцца 230 гадоў, прыпаў на час існаваньня Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў 1918 годзе. Важна тое падкрэсліць, што ён быў нядоўгім – усяго адзін год. Гістарычная роля абвяшчэньня незалежнасьці БНР заключаецца ў тым, што яно ўпершыню адчыніла акно для беларускай дзяржаўнасьці ў сучасны перыяд. То бок, гэта

гістарычная роля ляжыць ужо ў самой дэкларацыі стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі і ў абвяшчэньні яе незалежнасьці, як мінімум.

Другое: Нягледзячы на невялікую 9-месячную працягласьць існаваньня БНР і нягледзячы на працу ва ўмовах нямецкай акупацыі, Ураду (сакратарыяту) БНР за адзін 1918 год удалося шмат зрабіць для развіцьця адукацыі-школьніцтва і беларускай культуры; у дадатак, БНР выдавала пашпарты; мела дзяржаўную пячатку і дзяржаўныя сімвалы - бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня»; утрымлівала фінансава (г.зн. выплачывала зарплату і арэндавала адпаведныя памяшканьні) дыпламатычныя і консульскія місіі у шэрагу краін.

І яшчэ важны факт: як сказана у Другой Устаўной грамаце і пацьверджана яшчэ раз у Трэцяй Устаўной грамаце былі вызначаны межы рэгіёнаў з большасцю беларускага насельніцтва: “Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбеньную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілёўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродненшчыны (з Гродняй, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежных часьцяў суседніх губэрняў, заселеных беларусамі.”

Аднак, БНР, не магла дзейнічаць як поўнавартасная дзяржава – нямецкае акупацыйнае камандаваньне не дазволіла мець сваю армію, грошы і фінансавую сістэму і іншыя дзяржаўныя атрыбуты. Ваганьні акупацыйнай улады адносна беларускай незалежнасьці былі ў значнай меры прадыктаваны пазіцыяй Расіі і палажэньнямі Брэскай мірнай дамовы, заключанай 3 сакавіка 1918 года (гл.ніжэй).

БНР існавала кароткі перыяд усяго толькі 9 месяцаў. Усе добра ведаюць вось гэты здымак, на якім прадстаўлены 9 чалавек з першага беларускага ўраду БНР (Народны Камісарыят БНР), які дзейнічаў у 1918 годзе ва ўмовах германскай акупацыі. З іх 7 чалавек, сапраўды былі народнымі камісарамі, а двое - займалі іншыя пасады: А.Бурбіс (консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Маскве) і А.Аўсянік (стаў сакратаром Рады пазьней).

Першы беларускі ўрад – урад БНР (20 лютага 1918 года) Злева направа: сядзяць – А.Бурбіс, І.Серада, Я.Варонка, М.Захарка, стаяць –

А.Смоліч, П.Крачэўскі, К.Езавітаў, А.Аўсянік, Л.Заяц

Ніжэй зьмешчаны поўны спіс народных камісараў першага склада ураду, у які ўваходзілі 14 чалавек. Народнымі камісарамі былі: 28

1. І. Макрэеў – народны камісар унутраных спраў;
2. Я. Варонка - “ “ міжнародных справаў (ён жа старшыня); 3. А. Смоліч - “ “ прасьветы; (1938)
4. Е.Белевіч - “ “ справядлівасьці; (1942, к\л Магадан) 5. І. Серада - “ “ народнай гаспадаркі; (1943, Краснаярскі край)
6. В.Рэдзька - “ “ шляхоў;
7. Г.Белкінд - “ “ грашавых справаў;
8. П.Бадунова - “ “ апекі; (1938)
9. П.Злобін - “ “ вялікарускіх справаў; (1925)
10. А.Карач - “ “ почты й тэлеграфаў;
11. П.Крэчэўскі - “ “ кантролю;
12. Т. Грыб - “ “ земяляробства;
13. К. Езавітаў - Упаўнаважаны па вайсковых справах; (1946)
14. Л. Заяц - Загадчык справаў Сакратэрыяту. (1935)

Склад Сакратарыяту значна мяняўся – хтосьці з ураду БНР выходзіў, кагосьці новага туды прызначалі, у дадатак за 1918 год аж 4 разы мяняліся ўрады ў цэлым. 29 Напрыклад, праз месяц, пасля тэлеграмы германскаму кайзеру, з Сакратарыяту выйшлі беларускія эсэры Яўхім Бялевіч і Тамаш Грыб, Аляксандр Карач і Палута Бадунова і народных сакратароў засталося шасцёра. У скобках пазначаны год гібелі гэтых людзей у выніку савецкіх рэпрэсій. Некаторыя ўрадоўцы пасьля выезда за мяжу, там жылі, і там і пахаваны (Я. Варонка ў Чыкага, П.Крэчэўскі і Т. Грыб – у Празе). Падчас рэпрэсій былі закатаваны/забіты многія і многія іншыя носьбіты беларускай нацыянальнай ідэі, у тым ліку і выбітныя дзеячы БНР: сярод іх Старшыні І.Серада, Я.Лёсік, кіраўнікі ўрадаў – Р.Скірмунт, А.Луцкевіч, В.Ластоўскі, А.Цвікевіч.

Палітычная суб’ектнасьць, прызнаньне БНР, Брэсцкі мір

Да гэтага часу мы ўпэўнена не ведаем, якія з краін таго часу прызналі БНР. Ідуць спрэчкі ў акадэмічных кругах – праф. А.Смалянчук увогуле лічыць, што БНР дэ-юрэ ніхто не прызнаў. 30 Усё ж часьцей, адной з такіх краін называецца Фінляндыя. Аб гэтым піша А.Сідарэвіч, а таксама згадвае С.Шупа ў сваёй кнізе “Падарожжа ў БНР”. 31 Узгадваюць яшчэ Арменію, Турцыю (прызнаньне дэ-факта). Але абавязкова трэба прыпомніць, што дыпламатычныя прадстаўніцтвы БНР былі ў Балгарыі, Грузіі, Латвіі, Літоўскай Рэспубліцы, Германіі, Украіне, Чэхіі, таксама як і консульствы ў Харкаве, Адэсе і Кіеве, у Растове і Адэсе. Фармальна, існаваньне такіх прадстаўніцтваў магчыма і не азначае афіцыйнае прызнаньне (бо мы не ведаем дакладна пра паслоў, дыпламатычныя ноты), аднак, гэта ніякім чынам не адмаўляе

ўзаемадзяньне такіх прадстаўніцтваў з урадамі тых краін, у якіх яны знаходзіліся. Але ўсё ж, так выглядае, што істотнага прызнаньня БНР не атрымала.

Прычынай таму былі як пазіцыя Расіі, так і падпісаньне Брэсцкага міру, паводле якога абмяжоўваліся правы тых тэрыторый\народаў, якія да І-й сусьветнай вайны прыналежалі да Расіі. Брэсцкі мір - сепаратны мірны дагавор, 32 быў падпісаны 3 сакавіка 1918 года прадстаўнікамі Савецкай Расіі і Цэнтральных дзяржаў, які забясьпечваў выхад РСФСР з Першай сусьветнай вайны. Тут трэба заўважыць, што ў блок Цэнтральных дзяржаў уваходзілі – Балгарыя, Аманская імперыя, АўстраВенгрыя, Германская імперыя, якому супрацьстаяў другі ваенна-палітычнаму блоку - АНТАНТА (Entente – сардэчная згода, франц.), куды ўваходзілі Францыя, Вялікабрытанія, і Расія (усяго каля 20 дзяржаў).

Вельмі важна таму адзначыць менавіта абставіны таго часу, у якіх праходзіла дзейнасьць Сакратарыята – і гэта не толькі нямецкая акупацыя, а і тое, што яна адбывалася на фоне перамоваў аб міры ў Брэсьце, якія ішлі на працягу 3 месяцаў (Табліца 2).

Табліца 2. Храналогія падзей адносна Брэсцкага міру

(сьнежань 1917 – сакавік 1918)
Перамовы пачаліся
3 сьнежня 1917 года

Удзельнікі: Расія і
Цэнтральныя дзяржавы:

- Балгарыя,
- Асманская імперыя,
- Аўстра-Венгрыя,
- Германская
імперыя
- УНР

Дагавор падпісаны
3 сакавіка 1918 года

18-31 сьнежня
1917г.
Першы
Ўсебеларускі сход
студзень 1918г. Рак-Міхайлоўскі і Цвікевіч накіраваны ад БНР у Брэст 10 лютага 1918 г. Троцкі – ні міра, ні вайны, армію распусьціць
18 лютага 1918 г. бальшавікі пакінулі Мінск 21 лютага 1918 г. І-я Устаўная грамата
22 лютага 1918 г. Немцы занялі Мінск
3 сакавіка 1918 г. Брэсцкі дагавор
9 сакавіка 1918 г. ІІ-я Устаўная грамата 25 сакавіка 1918 г. ІІІ-я Устаўная грамата

Перамовы ў Брэсьце пачаліся яшчэ 3 сьнежня 1917 года – якраз напярэдадні скліканьня І-га Ўсебеларускага з’езда і доўжыліся тры месяцы. Вядома, што прадстаўнікі БНР афіцыйна не былі запрошаны ўдзельнічаць у перамовах. Тым не менш, выканаўчы камітэт Народнага Савета Беларусі, накіраваў у Брэст А. Цьвікевіча і С. Рак-Міхайлоўскага. Беларускія дэлегаты павінны былі прыняць удзел у перагаворах і данесьці да іх уздельнікаў зьмест дэкларацыі, у якой Беларусь абвяшчалася адзінай і непадзельнай, аўтаномнай часткай Расійскай Рэспублікі.

Аднак, афіцыйна наша дэлегацыя з-за пазіцыі Расіі не была дапушчана і прысутнічала на перамовах у якасьці назіральнікаў у складзе украінскай дэлегацыі. Тут трэба адзначыць асобны статус Украінскай народнай рэспублікі, утварэньне (у федэратыўнай сувязі з РФ) было абвешчана яшчэ 20 лістапада 1917 года - адразу пасьля зьвяржэньня Часовага ўраду (яе ўрад дзейнічаў да лістапада 1920 года, далей быў урад на выгнаньні). 33 Цэнтральная рада УНР накірала ў Брэст-Літоўск сваю ўласную дэлегацыю, якая прымала ўдзел у перамовах пачынаючы ад 27 сьнежня 1917 года, заявіўшы, што ўлада Саўнаркама не распаўсюджваецца на Украіну. Па стану на 18 студзеня 1918 года пад ваенным кантролем Германіі і Аўстра-Венгрыі заставаліся Польшча, Літва, частка Беларусі і Украіны, Эстоніі і Латвіі, Маанзундскія астравы і Рыжскі заліў.

Як мы бачым з табліцы, І-я Устаўная грамата была дэкларыравана 21 лютага 1918 года - пасьля таго як бальшавікі пакінулі Мінск 18 лютага - 3 дні было безуладдзе – а 21 лютага 1918 года ў Мінск прыйшлі немцы. Германія пачала наступ па ўсяму фронту пасьля таго як 10 лютага 1918 года Савецкая дзяржава заявіла вуснамі Троцкага, кіраўніка дэлегацыі, аб сваёй палітыцы – ні міра, ні вайны, армію распусьціць. Каманда Леніна, падчас перамоваў вагалася пры выбары рашэньня – адным з фактараў з’яўлялася прадрэвалюцыйная сітуацыя ў самой Германіі, а марай бальшавікоў якраз і была сусьветная пралетарская рэвалюцыя. Таму на паседжаньнях ЦК РСДРП, з тактычна-старатэгічных меркаваньняў, частка чальцоў была за мір, частка за працяг вайны. У выніку прынялі нейкае сярэдняе рашэньне – нова-прызначаны камандуючы Расійскай арміяй бальшавік А. Крыленко прыказаў спыніць баявыя дзеяньні і армія была распушчана. Таму і здарыўся новы наступ Германіі.

3 сакавіка быў заключаны Брэсцкі мір і відавочна, ІІ-Устаўная грамата аб Утварэньні БНР ад 9 сакавіка 1918 года была рэакцыяй Народнага сакратарыята на гэту дамову. Паводле гэтай дамовы бакі дамовіліся, што Расія не будзе:

• прэтэндаваць на Прыбалтыку (гл. Балтыйскае герцагства і Каралеўства Літва) і частку сучаснай Беларусі (якраз у той акупаванай немцамі частцы у асноўным і дзейнічаў урад БНР);

• выведзе войскі з Фінляндыі і Украіны і прызнае Украінскую Народную Рэспубліку незалежнай дзяржавай; і інш.

То бок, паводле дагавора Беларусь, ад 3.03.1018, якая разглядалася толькі як частка Расіі, а не як самастойная рэспубліка, была падзелена па лініі Дзвінск – Сьвянцяны – Ліда – Пружаны – Бярэсьце. Землі Беларусі на поўдзень ад Палескай чыгункі перадаваліся Украінскай Народнай Рэспубліцы. Пытанне аб стварэньні беларускай дзяржавы ні адным з бакоў не разглядалася.

Такім чынам, лёс такіх малых краін як Літва, Латвія, Эстонія, Беларусь, Польшча, Украіна - вырашалі Вялікія краіны, што магчыма і не так дзіўна – мы назіралі гэта ў Еўропе на працягу доўгай гісторыі раней і назіраем падобнае ў нашы дні, калі сочым за перамовамі аб дасягненьні міру між Украінай і Расіяй.

Сучаснасьць

Якое значэньне маюць словы Беларуская Народная Рэспубліка сёньня.

1. Утварэньне і дзейнасьць БНР у 1918 годзе гэта момант гісторыі, які важны для сьвярджэньня беларускага народа як нацыі і як новага палітычнага суб’екта ў сьвеце.
2. Ускосна, амаль гадавы перыяд дзейнасьці БНР можна характарызаваць як вольны ад каланіяльнай залежнасьці ад Расіі ў ХХ стагоддзі.
3. Указаныя моманты з’яўляюцца безумоўнымі фактарамі, якія вызначаюць і ляжаць у аснове падтрымкі ідэнтычнасьці людзей Беларусі.
4. З высокай верагоднасьцю можна сказаць, што існаваньне БНР было адным з фактараў арганізацыі БССР.
5. БНР пакінула нам нацыянальныя сімвалы – бел-чырвона-белы сьцяг і Герб “Пагоня”, якія неразрыўна зьвязаны сёньня з пытаньнямі нацыянальнай ідэнтыфікацыі і рэалізацыі нацыянальнай ідэі. 34

Лічыцца што сучасную кампазыцыю Дзяржаўнага Бел-Чырвона-Белага Сьцяга прапанаваў Клаўдыюш Дуж-Душэўскі (1891-1959), Глыбокае, Дзісненскага павета, Віленскай губерні. Ужо ў сьнежні 1917 года ў Мінску падчас Усебеларускага з’езду бела-чырвона-белы сцяг ужо шанаваўся як нацыянальны сімвал Беларусі. Першая дакументальна занатаваная згадка пра з’яўленне бел-чырвона-белага сцяга адносіцца да сакавіка 1917 года, калі ён залунаў на будынку Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ў Пецярбургу. Выявы бел-чырвона-белага сьцягу:

Першай сімволікай на гербе БНР былі сацыялістычныя сімвалы — атрыбуты сялянскай працы — сноп, граблі і каса. Менавіта яны былі на пячатцы Народнага сакратарыяту Беларусі, якой завераны першыя афіцыйныя дакументы БНР. Аднак, многія дзеячы БНР бачылі ў працяг традыцый Вялікага Княства Літоўскага лічылі, што гербам Рэспублікі павінен быць герб Княства. У прыватнасьці, на гэтым настойвалі прафесар М.Доўнар-Запольскі і Р. Скірмунт (з 9 ліпеня 1918 г. — прэм’ер ураду БНР і сакратар міжнародных спраў).

Герб «Пагоня» быў зацьверджаны Радай БНР як дзяржаўны герб 15 мая 1918 года. 11 жніўня 1918 года ў газеце «Вольная Беларусь» было апублікавана афіцыйнае апісаньне герба «У чырвоным полі выява вершніка — „Пагоня“».

, 1991 1995

Першая эмблема БНР на пячатцы Дзяржаўны Герб БНР, «Пагоня» Народнага сакратарыяту Беларусі

З гэтымі дзяржаўнымі сімваламі беларусы дыяспары адзначалі Нацыянальны Дзень
у міжваенны і пасляваенны перыяды, з імі ж сьвяткуем і мы – беларусы пост-
лукашэнкаўскай эміграцыі. Мы добра памятаем 100-гадовы юбілей БНР, адзначаны
ў Атаве ў 2018 годзе. У тым жа годзе юбілейныя сьвяткаваньні запамінальна
праводзіліся і ў Беларусі – у прыватнасьці, у Мінску каля Опернага тэатру. На жаль,
сёлета ў 2025 годзе - Дзень Волі ў Беларусі забаронены.

Тым не менш, імкненьне беларусаў да свабоды не спыніць – факел запалены ў 1918
годзе выводзіць беларусаў з нацыянальнымі сімваламі на вуліцы многіх гарадоў
сьвету. Я вельмі ганаруся Рэвалюцыяй-2020, калі ў некаторыя дні на вуліцах Мінска
было больш за 400 тысяч пратэстоўцаў – з нацыянальнымі сьцягамі і Гербам
“Пагоня”.

Народна-дэмакратычная Рэвалюцыя-2020

(Мінск, 16 жніўня 2020 года)

У гэтым годзе было значна менш маштабных акцый. Здаецца стратэгія «сілавікоў»
РБ па запалохванні беларусаў замежжа працуе. Як заўважыў у інстаграм Лявон
Вольскі – “дзе тыя 5 000 беларусаў, якія знайшлі сабе прытулак у Беластоку”.
Што тычыцца нас, беларусаў Атавы сучаснай эміграцыі, то мы ў сталіцы Канады за
апошнія 25 год адзначалі Нацыянальны дзень амаль кожны год. Для ілюстрацыі я
падам здымкі з некаторых сьвяткаваньняў.

Дзякую! Слава героям! Жыве Беларусь!

Piotra Murzionak: DECLARATION OF THE BELARUSIAN PEOPLE'S
REPUBLIC – THE BREST PEACE - PRESENT (Report on the celebration of the
National Day in Ottawa, March 30, 2025)

(webzine "Culture. Nation", No. 35, April 2025, 27-41, www.sakavik.net)

Abstract. The speaker recalled the main historical moments directly related to the period of the Declaration of Independence of the Belarusian Democratic Republic and the activities of the Secretariat (Government) of the Belarusian Democratic Republic. They were not only the German occupation, but also the fact that they took place against the backdrop of peace negotiations in Brest, which lasted for 3 months - from December 3, 1917, to March 3, 1918. The chronology of events during this short period is given. It was especially emphasized that the Belarusian lands and population were never under Russian occupation until 1795; in this regard, the author distinguishes three periods of colonial dependence on Russia in the history of Belarus (1795-1917, 1919-1995, and the modern one, which began on May 26, 1996). Brief information was provided about the national symbols - the white-red-white flag and the Coat of Arms "Pahonia", which are inextricably linked today with issues of national identification and the implementation of the national idea.

Пётра Мурзёнак: ДЕКЛАРАЦИЯ БЕЛАРУССКОЙ НАРОДНОЙ
РЕСПУБЛИКИ – БРЕСТСКИЙ МИР - НАСТОЯЩЕЕ (доклад на праздновании
Национального дня в Оттаве, 30 марта 2025 года)

(веб-журнал «Культура. Нация», №35, апрель 2025, 27-41, www.sakavik.net)

Резэме. Докладчик напомнил основные исторические моменты непосредственно связанные с периодом провозглашения независимости БНР и деятельностью Секретариата (Правительства) БНР. И дело не только в немецкой оккупации, но и в том, что они происходили на фоне мирных переговоров в Бресте, которые длились три месяца — с 3 декабря 1917 года по 3 марта 1918 года. Приведена хронология событий за этот короткий период. Отдельно подчеркивалось, что беларусские земли и население никогда не находились под российской оккупацией до 1795 года; в этой связи автор выделяет в истории Беларуси три периода колониальной зависимости от России (1795–1917, 1919–1996 и современный, начавшийся 26 мая 1996 года). Была дана краткая информация о национальных символах – бело-красно-белом флаге и гербе «Погоня», которые сегодня неразрывно связаны с вопросами национальной идентификации и воплощением национальной идеи.

Юрась Рапецкі: Пакорлівасьць – адна складовая частка біблійнай пабожнасьці

Анатацыя. У артыкуле «Пакорлівасьць – адна складовая частка біблійнай пабожнасьці» аўтар паведамляе, што людзі, якія навярнуліся і ўверавалі ў Ісуса Хрыста па біблійнаму вучэньню, закліканы да новага перамененага праведнага жыцьця. Навярнуцца і ўвераваць ў Хрыста як Збаўцу аказваецца толькі першым крокам. Па навярненьні вернік Хрыстоў павінен узрастаць у хрысьціянскай духоўнасьці і характары. Аўтары Бібліі падахвочваюць вернікаў Хрыстовых разьвівацца ў той цнатлівай «пабожнасьці», характэрнай для Бога і Хрыста. Што такое «пабожнасьць» і з чаго яна складваецца? У артыкуле аўтар выдзяляе ды падкрэсьлівае якасьць чалавечай пакорлівасьці перад Богам і людзьмі. Ён таксама зьвяртае ўвагу на розныя месцы ў Бібліі, дзе гаворыцца пра пакорлівасьць і растлумачваецца, як пакорлівасьць праяўляць практычнымі спосабамі ў штодзённым жыцьці.

Калі людзі навяртаюцца да Хрыста і ідуць далей усьлед за Ім, то ім прадстаўлена мажлівасьць расьці ў хрысьціянскай веры, паглыбляцца ў біблійнае вучэньне і далей разьвівацца ў хрысьціянскім характары. У розных месцах Біблія ўжывае тэрмін «пабожнасьць», што нясе значэньне духоўнага росту для веруючага, які павінен сталець духоўна і праяўляць гэта богападобнымі думкамі, намерамі і прыкладнымі паводзінамі згодна з настаўленьнем Божага Слова. Тут жа дарэчы паставіць пытаньне: што такое пабожнасьць і якімі спосабамі яна ажыцьцяўляцца ў жыцьці верніка? Гэта слушнае пытаньне і я намерваюся ў гэтым і іншых артыкулах абмяркоўваць некаторыя складальнікі, якія разам спрыяюць далейшаму росту верніка ў хрысьціянскім характары і паводзінах, інакш кажучы, у біблійным паняцьці пабожнасьці. Адной з тых рысаў аказваецца пакорлівасьць. Падумайма крыху пра гэтую якасьць і як яна дасягаецца ў жыцьці верніка Хрыстовага.

Быць пакорлівым вернікам азначае, што ён у прынцыпе імкнецца пакарацца Богу ўва ўсіх рашэньнях і справах жыцьця. Пакорлівы вернік праяўляе дух паслухмянасьці Богу, і Бог заўважае такое стаўленьне да Яго. У кнізе Ісаі мы чытаем такія павучальныя словы: «Гэта кажа Высокі і Узьнесены, Які жыве вечна, і Сьвятое імя Ягонае: «Я жыву на вышынях і ў сьвятасьці, і Я жыву з тым, хто зламаны і спакораны духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца прыгнечаных». 35 Размова тут жа і

ідзе пра чалавека, які зьвяртаецца да Бога з тым пакорлівым духам, просячы Гасподняй дапамогі і кіраваньня. Ён прызнае сябе нізкім і грэшным у параўнаньні са сьвятым Госпадам Богам. Гэтае паняцьце далей разьвіваецца ў кнізе Ісаі, дзе сказана: «Гэта кажа Госпад: «Неба – пасад Мой, а зямля – падножжа ног Маіх. Які павінен быць дом, што вы пабудуеце Мне, якое месца супачынку Майго?». Усё гэта зрабіла рука Мая, і ўсё гэта Маё, кажа Госпад. Але Я гляджу на таго, хто бедны і прыгнечаны духам і хто трымціць перад словам Маім». 36

З гэтых словаў мы разумеем, што пакорлівы чалавек падабаецца Богу як сказана ў шматлікіх месцах Сьвятога Пісаньня. Госпад заўважае і прыходзіць да пакорлівых, Ён вылівае Сваю дабрыню і ласку на іх, і гэта яны адчуваюць. Так прыкладам піша апостал Якуб: «Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае». 37 Калі мы думаем пра іншыя якасьці пабожнасьці, то бачым, што ўсё пачынаецца з пакорлівага стаўленьня верніка да Бога і людзей. Гэта аснова ўсіх іншых хрысьціянскіх якасьцяў, што разам робяць чалавека пабожным і цнатлівым у характары і паводзінах.

Канешне, калі мы думаем пра Самога Бога, то пытаемся, а ці пакорлівасьць адносіцца да Яго? Ён усё-ж-такі Бог Тварэц і Яму праяўляць пакорлівасьць, ну што ж, гэта нешта такое не зусім натуральнае. Так яно і ёсьць з аднаго боку, а калі мы глядзім на Божага Сына Ісуса Хрыста, то можам сьмела сказаць, што Ён праявіў вялікую пакорлівасьць перад Сваім нябесным Айцом і нават людзьмі. Ён сышоў на зямлю, стаўся чалавекам і пазьней памёр ахвярнай сьмерцю на крыжы – усё гэта дзеля таго, каб адкрыць людзям шлях назад да Бога. Падумайма толькі – Хрыстос, будучы другой Асобай Боства, сышоў на зямлю ў відзе малюткі, пазьней у жыцьці дазволіў звычайным людзям Яго арыштаваць, зьдзекавацца зь Яго і напасьледак укрыжаваць. Толькі крымінальнікаў каралі такой жорсткай расплатай, але сказана пра Яго, што Ён «панізіў Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да сьмерці і сьмерці крыжовай». 38 Ён пакінуў Сваім пасьлядоўнікам такі цудоўны прыклад, каб і яны былі гатовыя на ўсякае перасьледаваньне у выніку таго, што зьвязаныя зь Ім. Апостал Пётра піша: «Вы на гэта пакліканыя, бо і Хрыстос перацярпеў за нас, пакінуўшы нам прыклад, каб мы ішлі па Ягоных сьлядах. Ён не зрабіў аніякага грэху, і не было падступства ў вуснах Ягоных». 39

Але давайце вернемся да неабходнасьці веруючым у Хрыста праяўляць пакорлівасьць як перад Богам, так і перад людзьмі. І першае, што я хацеў бы тут жа пакрэсьліць, гэта тое, што здарылася з юдэйскім царом Ёсія, які валадарыў у Ерусаліме трыццаць адзін год. Яму прынесьлі асобнік Сьвятога Пісаньня. Калі цар пачуў словы, запісаныя ў Законе Божым, ён ад сораму за свой народ раскаяўся. Апісваецца момант гэтак: «Калі валадар (Ёсія) пачуў словы кнігі Закону, ён разьдзёр шаты свае і загадаў валадар сьвятару Хількіі (і іншым...), кажучы: «Ідзіце і спытайце Госпада адносна мяне, і адносна народу, і адносна ўсяго Юды паводле словаў кнігі, якая знойдзена, бо вялікі гнеў Госпада ўзгарэўся супроць нас, бо ня слухалі бацькі нашыя словаў кнігі гэтай, каб выканаць усё, што ў ёй запісана для нас». 40 Пераказанае тут жа паказвае нам важную рэакцыю аднаго цара ў дачыненьні да Слова Божага, менавіта, як ён адрэагаваў на пачутае са Слова Гасподняга зь вялікім страхам і трымценьнем. Сваім актам Ёсія паказаў сваю пакорлівасьць перад Словам Божым. Ці мы так адносімся да Слова Гасподняга? Сёньня мы маем поўную Біблію, што зьмяшчае Божыя словы, думкі і запаведзі для нашага дабра. Бог гаворыць да нас сёньня праз Сваё Слова і мы мусім ставіцца да яго з павагаю і ў пакорлівым духу. Псальмасьпявак кажа: «Як я люблю Закон Твой! Увесь дзень у думках маіх... Слова Тваё – сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй». 41 Чытаючы Слова Гасподняе, мы мусім быць адкрытымі да таго, што Бог хоча сказаць нам. Ягонае Слова павінна ацэньваць усе нашыя думкі, наш характар і паводзіны. Нам нельга толькі чытаць Біблію з мэтаю, каб пазнаваць факты і знаёміцца з Богам. Так, гэта займае сваё адпаведнае месца, але Слова Гасподняе павінна быць тою меркаю, якая папраўляе, кіруе і настаўляе вернікаў у іхнім хрысьціянскім шляху. Ці мы, як цар Ёсія, ставімся да Гасподняга Слова з тым станоўчым трымценьнем і гатоўнасьцю зьвярнуць увагу на ўсё, што Госпад хоча сказаць нам? Бог заклікае кожнага з нас так ставіцца да Ягонага Слова. Дык вось мы заключаем, што нашае стаўленьне да ролі Божага Слова паказвае ступень нашай пакорлівасьці перад Госпадам Богам.

Ёсьць і іншыя паказальнікі нашай пакорлівасьці. Мы ўсе ведаем, што людзі маюць і карыстаюцца сваімі асаблівымі здольнасьцямі і талентамі. Ці нават тут жа можам мы паказваць сябе пакорлівымі з тым прызнаньнем, што нашыя здольнасьці былі дадзеныя Богам. Калі так, то няма прычыны нам выхваляцца ані перад Богам, ані перад людзьмі. Калі чалавек упершыню чуе Дабравесьце пра магчымасьць атрымаць збаўленьне па веры ў Ісуса Хрыста як Збаўцу, то ён прыходзіць да высновы, што ён ня можа атрымаць дар збаўленьня сваімі добрымі намаганьнямі. Не, тут дзейнічае

Божая ласка, што аказваецца Божай незаслужанай намі прыхільнасьцю да нас грэшнікаў. І той, хто каецца ў сваіх грахах, веруе ў Збаўцу Ісуса Хрыста, атрымлівае дар збаўленьня. Разьлічваць на нейкую сваю здольнасьць або мудрасьць для атрыманьня збаўленьня ніхто з нас ня можа. Усё залежыць ад Божай міласэрнасьці і дабрыні. Апостал Павал так і піша: «Ласкаю (Божаю) вы збаўленыя празь веру, і гэта не ад вас, Божы дар, не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся». 42 І ў дачыненьні да сваіх здольнасьцяў апостал ясна прызнаецца, што ягоныя здольнасьці і дасягненьні былі дадзеныя яму Богам. Мы павінны карыстацца сваімі здольнасьцямі, дадзенымі Богам, на дабро і карысьць іншым людзям, як лічыў апостал. Ён піша на гэты конт: «Я – найменшы з апосталаў, які ня варты называцца апосталам, бо я перасьледаваў Царкву Божую, але з ласкі Бога ёсьць тым, кім ёсьць, і ласка Ягоная ўва мне не была дарэмнай, але я больш за іх усіх працаваў, дый ня я, але ласка Божая, якая са мною». 43 Усякую здольнасьць і талент мы мусім прызнаць як дар Божы ня толькі для свайго дабра, а таксама для таго, каб мы імі служылі іншым людзям і Богу. Вось гэтым жа праяўляем пакорлівасьць перад Богам і іншымі людзьмі.

Ёсьць яшчэ і іншы спосаб, якім мы праяўляем пакорнасьць перад Богам і людзьмі. У пятым разьдзеле Пасланьня да эфэсянаў мы сустракаем кароценькую фразу апостала Паўла: «падпарадкоўваючыся адзін аднаму ў страху Божым». 44 Што гэта значыць і якімі дзеямі ажыцьцяўляем пакорлівы дух? Ці гэта значыць, што мы заўсёды пагаджаемся з крытыкай, якую кідаюць іншыя людзі, вернікі або нявернікі, ў наш адрас? Не абавязкова. Так, бываюць тыя моманты, калі нам вернікам трэба зьвяртаць увагу на настаўленьні і папраўкі, выказаныя нам старэйшымі ў веры братамі і сёстрамі. Такую параду дае апостал Пётра: «Вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апранэцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае». 45 Гэта значыць, што мы адзін перад адным павінны быць адкрытымі да меркаваньняў іншых і гатовымі зь любоўю падзяліцца сваімі думкамі. Мы маглі б дэталёва абмеркаваць гэтае асаблівае пытаньне і магчыма ў адным з будучых артыкулаў паднімем яго і паразважаем пра яго больш грунтоўна.

І сапраўды проста немагчыма ў адной гутарцы поўнасьцю пераглядзець і абмеркаваць усе пункты, зьвязаныя з нашай пакорлівасьцю перад іншымі. Усё-жтакі давайце ў заключэньне гэтай гутаркі коратка падумаць аб тым, што нам рабіць, каб далей разьвівацца ў хрысьціянскай пакорлівасьці. Мы можам указаць на некалькі крокаў. Перш за ўсё, верніку трэба пастаянна чытаць Біблію, каб чуць Божы голас і настаўленьні Божага Слова. Калі гэта магчыма, то найлепей глядзець у Біблію штодня. Гэта стане для нас тою меркаю, зь якою нам параўноўваць сваё жыцьцё з тым, што паказана ў сьвятой Бібліі. Трэба сур'ёзна перадумваць і разважаць над тым, што мы вычытваем у Слове Божым і з Гасподняй дапамогай старацца прыстасоўваць выдзеленыя Духам Сьвятым практычныя ісьціны да свайго жыцьця. Трэба прасіць у Духа Сьвятога, каб Ён адкрываў нам недахопы або грахі, у чым мы павінны прызнавацца і прасіць у Госпада прабачэньня і далейшай сілы тых грахоў не паўтараць. Карацей, пастараймася прымаць усе неабходныя крокі, указаныя Духам Сьвятым, каб прынізіцца перад Богам і людзьмі. Калі так будзем рабіць, то тым больш будзем праяўляць тую характарыстыку, да якой мы імкнёмся – да сапраўднай сумленнай пабожнасьці, што будзе Богам заўважана.

Госпадзе Божа, безь Цябе гэта немагчыма. Просім Твайго прасьвятленьня і дапамогі ў нашым сумленным жаданьні! Амэн!

George Repetski: Humility – One Part of Biblical Godliness

(webzine "Culture. Nation", No. 35, April 2025, 42-47, www.sakavik.net)

Abstract. The author states that people who have converted to and believed in Jesus Christ according to Biblical teaching, are called to a new changed life of righteous living. To be converted to and to believe in Christ as personal Saviour is only the first step. Once converted the believer should begin to grow in Christian spirituality and character. Biblical authors encourage Christians to consistently develop in righteous “godliness,” which mirrors God's and Christ's character. So, what exactly is “godliness” and what are its ingredients? In this article the author suggests that one of its components is humility both before God and other people. The author directs the reader's attention to various places in the Bible which speak about humility and explain how to demonstrate it in daily practical living.

Юрась Рапецкий: Смирение — составная часть библейского благочестия

(веб-журнал «Культура. Нация», №35, апрель 2025, 27-41, www.sakavik.net)

Аннотация. В статье «Смирение — составная часть библейского благочестия» автор сообщает, что люди, обратившиеся и уверовавшие в Иисуса Христа согласно библейскому учению, призваны к новой, преображенной, праведной жизни. Обращение и вера во Христа как Спасителя — это только первый шаг. После обращения верующий во Христа должен расти в христианской духовности и характере. Авторы Библии призывают верующих во Христа развивать в себе целомудренное «благочестие», присущее Богу и Христу. Что такое «благочестие» и в чем оно заключается? В статье автор выделяет и подчеркивает качество смирения человека перед Богом и людьми. Он также обращает внимание на различные места в Библии, где говорится о смирении, и объясняет, как проявлять смирение на практике в повседневной жизни.

Аляксандр Сімакоў: Фізічная антрапалогія і беларускія індзеяністы: карэспандэнцыя і «Беларуска індзейская бібліяграфія»

Анатацыя. Мэтай гэтага агляду нашай перапіскі з суправаджэннем закранутых у ёй рэалій запісамі з «Беларуска-індзейскай бібліяграфіі» з'яўляецца арганізацыя матэрыялу і стымуляванне цікавасці да антрапалагічнай амерыканістыкі як кірунку даследаванняў у Беларусі, які мусіць развівацца. Цытуецца шэраг ранніх лістоў, улічваецца вопыт абменаў па электроннай пошце, у якіх прысутнічаюць антрапалагічныя тэмы. Пры пошуку гэтых тэм у перапісцы сярод найбольш важных – словы з асновамі антрапалогія (але лацінскія версіі anthropology, antropologia, як тэрміны з традыцыйна больш шырокім ахопам «чалавеказнаўства», мала дапамагаюць у ім), раса, скура. Выбарка тэкстаў і пералік адрасатаў і карэспандэнтаў дапамагае ўсвядоміць маштаб: колькасць нашых зваротаў да фізічных антраполагаў надзвычай сціплая, запытаў і адказаў па антрапалагічнай праблематыцы мала, але існаванне некалькіх выдатных прадстаўнікоў навуковай дысцыпліны ў Беларусі, Польшчы і Расіі дазволіла сабраць значны аб'ём інфармацыі ў гісторыю індзеяністыкі. Найважнейшыя антраполагі, звязаныя з Беларуссю і згаданыя ў перапісцы: Л. Цягака, І. Салівон, А. Мікуліч, Т. Худзінскі, М. ЦвіркаГадыцкі, К. Сталыгва, Я. Рагінскі, М. Левін, І. Сілініч. Антрапалагічныя арганізацыі сярод нашых адрасатаў: група (аддзел) антрапалогіі ў сістэме Акадэміі навук Беларусі, Навукова-даследчы інстытут і музей антрапалогіі (Масква), Польскае антрапалагічнае таварыства, Антрапалагічны музей Мантанэ (Гавана), Кунсткамера, Амерыканская антрапалагічная асацыяцыя. Актуальныя, найбольшыя практычныя патрэбы ў антрапалагічнай інфармацыі вынікаюць са збору звестак для найважнейшых праектаў, якія звязаныя з вывучэннем беларускаіндзейскіх сувязей, асабліва непасрэдных кантактаў беларусаў з індзейцамі, калі нярэдка патрабуецца пацвярджэнне індзейскіх біялагічных каранёў.

Ключавыя словы. Фізічная, біялагічная антрапалогія, амерыканоідная раса, індзейцы, амерыканістыка, гістарыяграфія, карэспандэнцыя, бібліяграфія.

Уводзіны

Амерыканістыка ў Беларусі ўсё яшчэ знаходзіцца ў стадыі станаўлення, а антрапалагічная амерыканістыка, якая ствараецца ўласна беларускімі аўтарамі, можа быць складзеная толькі з фрагментаў тэкстаў – у прыватнасці, з падручнікаў па агульнай фізічнай антрапалогіі і прац па антрапалогіі насельніцтва Беларусі. Але ўклад у гэтую галіну беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, якія працуюць за яе межамі, напаўняе гістарыяграфічны нарыс істотнай колькасцю інфармацыі.

Беларуска-індзейскае таварыства (БІТ), створанае спачатку як арганізацыйная група ў 1987 г., павінна было аб'яднаць энтузіястаў, якія былі б зацікаўленыя ў калектыўных намаганнях. Ініцыятыва ў выніку не рэалізавалася ў рэгулярнай сумеснай дзейнасці яго членаў, але вынікі абменаў, якія ішлі паміж найбольш актыўнымі з іх, апрацоўкі інфармацыі па амерыканістыцы могуць быць прасочаная ў друку, электронных выданнях і на стабільных сайтах. Адсутнасць юрыдычнага статусу і спыненне на мяжы стагоддзяў практыкі згадвання таварыства як дзейнай структуры не з'яўляецца перашкодай для пераліку немалых дасягненняў БІТ у генерацыі ідэй, вядзенні актыўнай перапіскі з індзейцамі і звязанымі з імі асобамі ў дзясятках краін. На аснове сабранай бібліяграфіі выяўляліся перспектыўныя для супрацоўніцтва прадстаўнікі найбольш важных для індзеяністыкі дысцыплін – першымі былі этнографы, антраполагі і гісторыкі.

Матэрыялы і метады

Нашы раннія спробы звязацца з дзеячамі ў галіне фізічнай антрапалогіі ўключалі лісты да навукоўцаў, у антрапалагічныя цэнтры (Мінск, Масква, Варшава, Познань), а таксама наведванне Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, дзе базіраваліся, разам з этнографамі, беларускія антраполагі. У пэўным сэнсе да антрапалагічных кантактаў можна аднесці адмен лістамі з супрацоўнікамі Музея антрапалогіі і этнаграфіі ў Ленінградзе-Санкт-Пецярбургу (Г. Дзеніскевіч [13], А. Дрыдза, Р. Кінжалаў у папяровы перыяд, С. Корсун, Ю. Бярозкін, М. Станюковіч, А. Новік і інш. – у электронны). У час сустрэч і па электроннай пошце, ад супрацоўнікаў ужо Інстытута гісторыі НАН Беларусі, мы атрымалі адказы з выказваннем зацікаўленасці, з улікам таго, што там «па крупінках» збіралі звесткі па гісторыі антрапалогіі ў Беларусі.

Інфармацыйная сістэма БІТ прадугледжвае скразны аналіз эпісталярных і бібліяграфічных (імкненне да выкарыстання поўных тэкстаў) крыніц. Ажыццяўляецца цытаванне і каментаванне асноўных зваротаў, незалежна ад іх рэальнага выніку. Бібліяграфічнае суправаджэнне дапамагае дапоўніць карціну пошукаў беларускіх індзеяністаў у антрапалагічным кірунку.

Вынікі і іх абмеркаванне

Упершыню ідэя супрацоўніцтва была выкладзеная ў лісце, адрасаваным І. Салівон (14.03.1988).

«Паважаная Інэса Іванаўна!

Дазвольце прапанаваць Вам некалькі пытанняў, істотных для распрацоўкі гістарыяграфіі беларускай індзеяністыкі.

Нельга сцвярджаць упэўнена, але менавіта Вы, хутчэй за ўсё, прадстаўлялі групу антрапалогіі ІМЭФ на IX МКАЭН у Чыкага (1973 г.) з дакладам па этнагенезу беларусаў.

Паколькі нам не вядомы іншыя прыклады кантактаў беларускіх вучоных з амерыканскімі антраполагамі на іх тэрыторыі, да Вас і трэба накіроўваць пытанне аб спецыялістах у галіне вывучэння чалавека – амерыканцах беларускага паходжання. Існаванне такіх бясспрэчна, але высвятленне нацыянальнай прыналежнасці кожнага носьбіта славянскага прозвішча працаёмкае.

Магчыма, Вы сутыкаліся з кім-небудзь, чыё паходжанне і «экзатычная» накіраванасць навуковых інтарэсаў прыцягнулі і Вашу ўвагу?

Не маглі б Вы таксама апісаць Вашы кантакты з індзейцамі, калі яны былі, і індзейскім матэрыялам.

Што Вы думаеце пра магчымасці супрацоўніцтва паміж БІТ і Вашым інстытутам, дзе не займаюцца пазаеўрапейскімі даследаваннямі? Якія перспектывы развіцця гэтых даследаванняў на Беларусі? Каго б Вы маглі параіць з ліку навукоўцаў па профілю ІМЭФ для наладжвання кантактаў і атрымання маральнай падтрымкі?»

Паведамленне І. Салівон, Л. Цягака і А. Мікуліча «Новыя антрапалагічныя матэрыялы да праблемы этнагенезу беларускага народа» было прадстаўленае сярод дакладаў савецкай дэлегацыі на ІХ Міжнародным кангрэсе антрапалагічных і этнаграфічных навук у Чыкага (1973), але, як мы даведаліся ад іх у час візіту ў іх групу, ніхто з іх не быў дэлегатам.

Наша цікавасць да пытанняў антрапалогіі, як і археалогіі, была параўнальна нізкай з прычыны большай увагі да сацыякультурных тэм (і, такім чынам, фіксуючы «беларуска-індзейскую» інфармацыю па антрапалогіі, больш важнай лічылі не нярэдкую ў ёй кампаратывістыку, а праблемы расізму [1, 37], расавай дыскрымінацыі [9]; «Беларуска-індзейская бібліяграфія», тым не менш, рэгіструе асвятленне расавай праблематыкі ўніверсальна, у тым ліку ў газетах [3, 6, 7, 9, 10; 27, 32, 40], энцыклапедыях [2, 4, 12, 21, 22], папулярных кнігах [16, 20], калянавуковых зборніках [1]). У 2020-я гг. у сувязі з нашым праектам «Беларусы сустракаюцца з індзейцамі» антрапалагічная кампетэнтнасць атрымала і новае значэнне: фатаграфіі ўдзельнікаў прамых беларуска-індзейскіх кантактаў з'яўляюцца матэрыялам, які можа выкарыстоўвацца ў нацыянальных дапаможніках па антрапалогіі, а лабараторныя заняткі могуць уключаць прыклады самаіндэнтыфікацыі так званых pretendians (асоб, нярэдка знакамітых, якія не мелі індзейскіх продкаў).

«Антрапалагічныя прыгоды» некалькіх катэгорый нашых землякоў – тых, хто працягваў дзейнічаць у Беларусі, і тых, хто накіраваўся на захад або ўсход, – складаюць тэмы, узнятыя ў перапісцы. У гісторыі «расавых ідэй» у Беларусі раней за іншых прагучалі імёны філосафа-«натуразнаўца» і крытыка расізму А. Маркевіча [52], удзельніка плавання Дж. Кука Г. Форстэра (з агаворкай, што ён быў немцам па

паходжанні і дзейнічаў у Вільні), і філосафа-«вульгарызатара» ранняй БССР С. Вальфсона. Іх «антрапалогія» і «сусветны маштаб» адзначаны ў публікацыях беларускіх аўтараў, але, напрыклад, разважанні Э. Ажэшкі пра расы не пераходзілі ў беларускі друк з польскай першапублікацыі [53].

У Э. Ажэшкі прысутнічае пэўная заклапочанасць: не дапускае, «што грэнландзец з раскошай мог бы жыць у Бразіліі, а бразілец моцна і здарова ўзрастаў бы ў Грэнландыі» і «што працэс думкі адбываўся б аднастайным чынам у галаве афрыканскага бушмена і жыхара Вялікабрытаніі, што з усіх краёў зямнога шара ўскочылі і беглі адзін да аднаго члены рас белай і чорнай, і жоўтай і меднай і, злучаныя абдымкамі, поўнымі бязмежнай любві, збялелі б усе ці счарнелі, ці жоўтай або меднай, толькі б аднастайнай пакрыліся фарбай і, усякую памяць аб векавой мінуўшчыне страціўшы і выкінуўшы з сябе ўсё, што тая мінуўшчына ў іх існасці ўліла, сталі б перароджаныя, ці адроджаныя, новыя цалкам, і аднастайныя, аж да найтанчэйшай канечнасці воласа […] Крыху іначай адбывацца мае з другім, нязмерна вышэйшым маральна адценнем тэорыі, які змяшчае ў сабе жаданне ліквідацыі ўсіх нацыянальных адрозненняў і асаблівасці для большай карысці ўсяго чалавецтва. Адценне гэтае марыць і мовіць аб якімсьці паразуменні паміж чалавечымі арганізмамі і прыродай і сэрцам» і г. д. [53, с. 85].

Антрапалагічныя даследаванні сталі асабліва актуальнымі ў сувязі з актывізацыяй расісцкіх ідэй у заходняй навуцы. Пры Інбелкульце ў 1926 г. была створаная антрапалагічная камісія на чале з А. Ленцам. Пазней гэтую структуру рэарганізавалі ў кафедру антрапалогіі Беларускай АН. Хаця з 1931 г. планамернасць антрапалагічных даследаванняў у рэспубліцы была страчаная, асобныя беларускія вучоныя вялі ідэалагізаваныя распрацоўкі (у прыватнасці, у 1935 г. выйшла праца філосафа С. Вальфсона «Супраць расавых тэорый», а ў 1949 г. надрукаваная асобным выданнем лекцыя «Расизм – орудие империалистической реакции», прачытаная ў Мінску П. Кірушыным, значную цікавасць якога да Лацінскай Амерыкі мы спрабавалі вывучыць і праз перапіску з асобамі, што маглі ведаць яго і паведаміць падрабязнасці пра яго лес).

Антрапалогію ў Беларусі, паводле нашай бібліяграфіі, прадстаўляць найперш Л. Цягака [14, 15, 33, 41–45, 47], І. Салівон [33–37, 39] і А. Мікуліч [23–26, 33]. Працы гэтых беларускіх антраполагаў улічваюць дасягненні сусветнай антрапалагічнай навукі і нярэдка ілюструюцца амерыканскімі прыкладамі.

Л. Цягака ў аналізе распаўсюджання дэрматагліфічных адзнак дае агляд гісторыі навукі, згадвае, між іншым, М. Валацкога («Новы дактыласкапічны індэкс і яго размеркаванне па зямным шары» (1937); адлюстраванні рукі з папілярнымі лініямі на наскальных палеалітычных малюнках Паўночнай Амерыкі). Пры вывучэнні Л. Цягака і І. Салівон асаблівасцей аданталагічных адзнак сучаснага насельніцтва Беларусі ў параўнанні з сярэдневяковымі выкарыстаны і працы па размяшчэнні і форме зубоў у індзейцаў А. Дальберга і О. Мікельсена, а таксама артыкулы А. Грдлічкі, Б. С. Краўса, А. Іваноўскага і інш., што з'явіліся ў «Российском

антропологическом журнале», «Вопросах антропологии» і г.д. У навуковыя артыкулы працягваюць уключаць індзейскі матэрыял асобнымі прыкладамі і спасылкамі і больш маладыя беларускія антраполагі [напрыклад: 5, c. 59].

І. Салівон і Л. Цягака разам з журналістам Т. Кайко ў кнізе «Рэальнае даўгалецце і ілюзіі бессмяротнасці» (1987) разглядаюць праблему паходжання рэлігійных уяўленняў аб смерці і бессмяротнасці душы ў сувязі з навуковым абгрунтаваннем працягласці жыцця; зроблены агляд этнаграфічнага матэрыялу пра лакалізацыю народамі (у тым ліку караібамі) душы, растлумачэнне (напрыклад, алганкінскае) ачуньвання, згаданы цяжкія вынікі перадачы індзейцам адру і сітуацыя з працягласцю жыцця ў індзейскіх рэзервацыях (с. 66, 67, 101, 130). Жыхары Фіджы памылкова названыя індзейцамі (спасылка на Э. Тэйлара (Тайлара)), што можна як казус звязаць і з назвай «індзейцы» (у англійскіх і нямецкіх аналагах) для жыхароў Акіяніі ў творах Г. Форстэра.

Л. Цягака можна знайсці ў перакліку асоб, якія ў пісьмовай або вуснай форме перадалі пажаданні поспехаў ініцыятыўнай групе і будучаму Беларуска-індзейскаму таварыству, прывітанні і віншаванні ў адрас устаноўчага з'езда БІТ (1988 г.), станоўчую ацэнку ініцыятывы і абяцанні садзейнічання.

У Польшчы нашу ўвагу прыцягнуў найперш М. Гадыцкі (Цвірка-Гадыцкі, (1901– 1980). Ліст да яго, хаця і адрасаваўся, з-за адсутнасці звестак пра апошнія гады яго жыцця, нябожчыку, мы таксама лічым сімвалічным і дастаткова важным, каб працытаваць поўнасцю.

Ліст ад 11.02.1990 (№ 32):

«Уважаемый пан Годыцкий!

Я использую адрес, взятый из источника 30-летней давности. К сожалению, не имею сейчас возможности уточнить его в новейших справочниках.

Мы очень надеемся получить Ваш любезные ответы на ряд вопросов, касающихся белорусско-польских связей в области антропологии. Нас интересует вклад наших соотечественников в антропологическое изучение индейцев.

Может быть, Вы укажете нам на соответствующие персоналии?

Были бы Вам признательны также за помощь в изучении жизни и деятельности Ю. Цвирко-Годыцкого.

С наилучшими пожеланиями Алесь Симаков, временный исполнительный секретарь».

Індзейскі матэрыял прысутнічае эпізадычна ў работах М.Цвіркі-Гадыцкага, у прыватнасці, у публікацыях пра антраполагаў Т. Худзінскага і І. Капярніцкага (манаграфія для юбілейнай серыі «Сто гадоў польскай антрапалогіі: 1856–1956»

[51]); гл. таксама яго біяграфічны артыкул пра Л. Дудрэвіча [50], які правёў антрапалагічнае вывучэнне індзейцаў омаха, якія гастраліравалі ў Варшаве ў 1884 г.

16.04.1990 г. мы напісалі ў Польскае антрапалагічнае таварыства (Польское антропологическое общество, Polskie Towarzystwo Antropologiczne, Варшава), спрабуючы атрымаць звесткі пра М. Цвірка-Гадыцкага і яго бацьку.

Мы адзначалі:

«В нашем обществе изучаются белорусско-индейские связи, в том числе соответствующая деятельность антропологов – уроженцев Белоруссии».

У якасці прыкладу быў згаданы і Т. Худзінскі:

«Имеем намерение отметить юбилей Т. Худзиньского. Также были бы Вам признательны за рекомендацию полезных источников (включая публикации после 1959 г.).

Надеемся на сотрудничество с Вами».

Хаця ў выніку прамое супрацоўніцтва не адбылося, мы працягалі збіраць польскі матэрыял, у якім знаходзіліся беларускія рэаліі.

Адной з самых перспектыўных фігур, якая трапіла ў нашу перапіску, з'яўляецца К. Сталыгва (Stołyhwo). Ён меў паездкі ў Аргенціну, Бразілію і ЗША на тры кангрэсы амерыканістаў (МКА): 17-ы (1910, Буэнас-Айрэс), 25-ы (1932, Ла-Плата; быў старшынёй яго антрапалагічнай секцыі і выкарыстаў паездку на кангрэс для даследавання праблемы «старажытнасці чалавека ў Аргенціне», з гэтай мэтай працаваў у музеях Ла-Платы і Буэнас-Айрэса – апошняе ён рабіў і ў 1910 г.); 29-ы (1949, Нью-Ёрк). У 1929 г. праводзіў даследаванні прымет спадчыннасці сярод польскіх каланістаў у Паране, чытаў лекцыі ў Рыа-дэ-Жанейра, Курытыбе і СанПаўлу. Хаця ён па нараджэнні – Жмерынскі раён Вінніцкай вобласці – можа быць аднесены да ўкраінскай антрапалогіі, а па рабоце – да польскай, нацыянальнасць яго бацькі дакладна не высветленая; пацвярджэнне яго сувязі са Сталыгвамі з Беларусі можа паслужыць падставай для ўключэння Казімежа ў гісторыю беларускай антрапалогіі.

Антрапалогія ў Расіі для нас найперш прадстаўленая імёнамі ўраджэнцаў Беларусі Я. Рагінскага [28; 29; 30; 31] і М. Левіна, якія шмат выкарыстоўвалі індзейскі матэрыял, а таксама блізкага да расалогіі этнадэмографа С. Брука [8; 49] (наш ліст да яго д. 13.10.1992, № 188). Усе трое прысутнічаюць у «Литературе» [48, с. 265–269] да кнігі М. і І. Чэбаксаравых «Народы, расы, культуры».

Адным з цэнтральных пунктаў цікавасці ў сувязі з імі быў даследчык праблемы паходжання індзейцаў з Азіі і азіяцка-амерыканскіх культурных сувязей археолагамерыканіст А. Грдлічка (Хрдлічка) [46], які ў 1939 г. наведаў у Маскве Інстытут антрапалогіі; на адной з групавых фатаграфій разам з ім зняты і Я. Рагінскі, які праз 30 гадоў падрыхтаваў артыкул «Алеш Грдлічка і праблема першапачатковага

засялення Амерыкі» (1969). У 1946 г. выйшаў артыкул пра яго і аўтарства М. Левіна [18]. М. Левін прысвяціў асобны артыкул Кадзьяку, у якім згадаў гіпотэзу пра тое, што эскімосы – гэта сумесь індзейцаў і больш позніх перасяленцаў з Азіі [19].

Мы спрабавалі сабраць звесткі пра ўвагу да амерыканскага матэрыялу і іншых антраполагаў беларускага паходжання, у прыватнасці, І. Сілініча, які згадваецца ў лісце д. 4.07.1991 (№ 109) у Навукова-даследчы інстытут і музей антрапалогіі імя Д. М. Анучына (Научно-исследовательский институт и музей антропологии им. Д. Н. Анучина МГУ).

«Уважаемые товарищи!

Были бы Вам благодарны за координаты людей, полезных для изучения жизни и деятельности Я.Я. Рогинского, уроженца Могилева, а также И.Н. Силинича, родом из Кричева Могилевской области.

Наше общество изучает белорусско-американские связи.

С уважением Алесь Симаков, временный исполнительный секретарь».

Ветлівы адказ масквічоў па тэлефоне важны як факт першага водгуку ўласна расійскіх антраполагаў.

Ураджэнец Баранавічаў В. Хартановіч, антраполаг, які ў 2002 г. быў прызначаны загадчыкам Аддзела антрапалогіі МАЭ РАН, – адзін з нашых позніх адрасатаў. Хаця яго навуковая спецыялізацыя – народы Расійскай Федэрацыі, «перакрыжаванне кантынентаў» частае ў яго навуковай біяграфіі і публікацыях. Вось як ён з'яўляецца ў пераліку загадчыкаў аддзелаў – каардынатараў даследчага праекта Кунсткамеры «Фарміраванне старажытнага і сучаснага насельніцтва Еўразіі і Амерыкі па даным этналогіі і фізічнай антрапалогіі і археалогіі» («Формирование древнего и современного населения Евразии и Америки по данным этнологии и физической антропологии и археологии»): кіраўнікі Ю. Бярозкін (загадчык Аддзела этнаграфіі Амерыкі), В. Хартановіч, Г. Хлопачаў (загадчык Аддзела археалогіі). «Дзякуючы таленту сапраўднага вучонага-даследчыка, дэмакратычнаму і добразычліваму стаўленню да ўсіх ініцыятыў супрацоўнікаў аддзел, што ім узначальваецца, стаў сучасным навуковым цэнтрам, дзе праводзяцца даследаванні ў галіне краніялогіі, астэалогіі, палеадэмаграфіі, палеагенетыкі, аданталогіі, камп'ютарнай тамаграфіі, геаметрычнай марфаметрыі і іншых напрамках, звязаных з вывучэннем старажытнага і гістарычнага насельніцтва Еўразіі і Амерыкі» [11, с. 142]. Ён быў сведкам візітаў у МАЭ шматлікіх калег і наведвальнікаў з краін Амерыкі, у т.л. індзейцаў.

У спісе атрымальнікаў нашых лістоў і рассылак і супрацоўнік Кунсткамеры М. Хартановіч, даследчыца гісторыі навукі, якая ў 2010 г. перайшла ў МАЭ на пасаду загадчыка Аддзела гісторыі Кунсткамеры і айчыннай навукі XVIII ст. (у яе сферу экспертызы трапляе і антрапалагічная частка).

У лісце да А. Мальдзіса (4.02.1991, № 24) сфармуляванае пытанне па тэме супрацоўнікаў МАЭ з беларускімі каранямі.

«Мы вельмі ўдзячны Вам за прыемную вестку пра намер Скарынінскага цэнтра падтрымаць БІТ. У каго (маю на ўвазе верагоднага «куратара») мы маглі б высветліць падрабязнасці?

Ведаем, што для слоўніка «Беларускія пісьменнікі» патрэбны звесткі пра Янку
Субача, у некалькіх крыніцах па музеязнаўству мне сустракалася прозвішча Субач –
«И.Н. Субоч». Надзвычай цікавы чалавек, бо ў пачатку стагоддзя працаваў
«служителем» у Музеі антрапалогіі і этнаграфіі, уладкоўваў і амерыканскія калекцыі.
Што беларус – больш чым верагодна, да таго ж «И.» – Іван (?)».

Прыкладамі «антрапалагічных», амаль заўсёды «ў шырокім сэнсе», арганізацый у іншых краінах, якім мы пісалі, могуць служыць Антрапалагічны музей Мантанэ (Museo Antropológico Montané, Гавана, 18.04.1996; хаця і знаходзіцца пры біялагічным факультэце Гаванскага ўніверсітэта, не абмяжоўваецца фізікаантрапалагічнымі калекцыямі), Нацыянальны інстытут антрапалогіі (Instituto Nacional de Antropología, Буэнас-Айрэс, 26.06.1993), Амерыканская антрапалагічная асацыяцыя (American Anthropological Association, Вашынгтон, 10.03.1993), Department of Anthropology, California State University, Chico (29.12.1993, 1.09.1995) і шэраг іншых падобных.

Заключэнне

Аб'яднанне звестак з нашай перапіскі і бібліяграфіі, што адносяцца да антрапалогіі насельніцтва краін Амерыкі, напрамкі, якія могуць у будучым скласці тэмы больш глыбокіх даследаванняў. Мы лічым важнымі першыя спробы амерыканістаўаматараў Беларусі, даследчыкаў беларуска-амерыканскіх сувязей сфармуляваць пытанні да афіцыйных антраполагаў (уключаючы фразеалогію у дынаміцы). «Беларуска-індзейская бібліяграфія» («Літаратура» ніжэй – выключна з яе) з'яўляецца асноўным рухавіком, інструментам у пошуках і адкрыццях новых імёнаў асоб беларускага паходжання, якія закраналі ў сваіх тэкстах індзейскую тэму. Папаўненне біяграфічных слоўнікаў дадзенымі пра антраполагаў, звязаных з Беларуссю, і агульнай антрапалагічнай бібліяграфічнай базы Беларусі звесткамі пра крыніцы амерыканісцкай інфармацыі могуць быць найважнейшым укладам індзеяністаў у антрапалагічную навуку.

Літаратура

1. Авдеев, В. Новая парадигма в расологии / В. Авдеев // Этнопсихологические проблемы вчера и сегодня: хрестоматия / сост. К. В. Сельчонок. – Минск : Харвест, 2004. – С. 69–103.

2. Азіяцка-амерыканская раса, гл. Мангалоідная раса // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 1. – Мінск : БелЭн, 1996. – С. 169.

3. Алтайцы и индейцы – генетические братья // Аналитическая газета «Секретные исследования». 2002. – № 5 (март). – С. 3.

4. Амерыканоідная раса // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. Т. 1. – Мінск, 1969. – С. 297.

5. Балановский, О. П. Генофонд белорусов по данным о трех типах генетических маркеров – аутосомных, митохондриальных, Y-хромосомы / О. П. Балановский, О. В. Тегако // Актуальные вопросы антропологии : сб. науч. тр. Вып. 2. – Минск, 2008. – С. 53–65.

6. Белые «краснокожие» // Сельская газета. – 1988. – 9 янв.

7. Белый человек – редкость // Знамя юности. – 1991. – 29 авг.

8. Брук, С. И. Метаэтнические общности / С. И. Брук, Н. Н. Чебоксаров // Расы и народы. – М. : Наука, 1976. – С. 15–41.

9. В Комитете ООН по ликвидации расовой дискриминации // Советская Белоруссия. – 1981. – 6 авг.

10. В стране великанов и лилипутов // Советская Белоруссия. – 2000. – 21 окт. – С. 4.

11. Валерий Иванович Хартанович / В. Я. Шумкин, Е. М. Колпаков, А. И. Мурашкин, Е. Н. Рябцева // Camera praehistorica. – 2022. – № 1. – С. 142–147. (Список основных трудов В. И. Хартановича, с. 147–155.)

12. Весь мир: расы, народы, нации и народности. – Минск : Харвест ; М.: АСТ, 2000. – 400 с.

13. Дзенискевич, Г. И. Атапаски Аляски : очерки материальной и духовной культуры (конец XVIII – начало XX в.) / Г. И. Дзенискевич ; отв. ред. Р. Ф. Итс. – Л. : Наука, 1987. – 153 с.

14. Динамика адаптивной изменчивости населения Беларуси / Л. И. Тегако, О. В. Марфина, Г. В. Скриган, О. А. Емельянчик. – Минск : Беларус. навука, 2013. – 301 с.

15. Дубова, Н. А. Одонтологическая характеристика населения Северо-Востока Азии / Н. А. Дубова, Л. И. Тегако // На стыке Чукотки и Аляски / редкол.: В. П. Алексеев (отв. секр.), Т. И. Алексеева, С. А. Арутюнов, И. С. Гурвич. – М.: Наука, 1983. – С. 170–199.

16. Зубов, А. А. Человек заселяет свою планету / А. А. Зубов. – М. : Географгиз, 1963. – 175 с.

17. Калинин, Ю. В. Расизм : узаконенное беззаконие : (расовая и национальная дискриминация в уголовной законодательной и карательной практике капиталистических государств) / Ю. В. Калинин. – Минск : Наука и техника, 1973. – 127 с.

18. Левин, М. Г. А. Грдличка : (жизнь и деятельность) / М. Г. Левин // Краткие сообщения Института этнографии. – 1946. – Вып. 1. – С. 88–101.

19. Левин, М. Г. Новые данные по антропологии острова Кодьяк и Алеутских островов / М. Г. Левин // Советская этнография. – 1947. – № 3. – С. 166–168.

20. Логинов, А. А. Капля крови / А. А. Логинов. – Минск : Беларусь, 1968. – 128 с.

21. Мангалоідная раса // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 10. – Мінск : БелЭн, 2000. – С. 65.

22. Метысы // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 10. – Мінск : БелЭн, 2000. – С. 317.

23. Микулич, А. И. Наша генетическая память : современные аспекты антропогенетики / А. И. Микулич. – Мінск : Наука и техника, 1987. – 72 с.

24. Мікуліч, А. І. Амерыканоідная раса / А. І. Мікуліч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 1. – Мінск : БелЭн, 1996. – С. 314.

25. Мікуліч, А. І. Мангалоідная раса / А. І. Мікуліч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: у 12 т. Т. 6. – Мінск, 1972. – С. 606.

26. Мікуліч, А. І. Прырода чалавека, чалавек у прыродзе / А. І. Мікуліч, І. С. Гусева. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – 142 с.

27. Раманаў, І. Рэйс у Нікарагуа / І. Раманаў // Гомельская праўда. – 1985. – 25 верас.

28. Рогинский, Я. Я. Антропология / Я. Я. Рогинский // Большая Советская Энциклопедия. Т. 2. – М. : Сов. энциклопедия, 1970. – С. 107–110.

29. Рогинский, Я. Я. Проблема происхождения монгольского расового типа / Я. Я. Рогинский // Антропологический журнал. – 1937. – № 2. – С. 43–64.

30. Рогинский, Я. Я. Современные проблемы антропогенеза / Я. Я. Рогинский. – М. : Знание, 1969. – 32 с.

31. Рогинский, Я. Я. Антропология / Я. Я. Рогинский, М. Г. Левин. – М. : Высшая школа, 1978. – 528 с.

32. Саенко, Л. Комплекс полноценности, или Черное и белое / Л. Саенко // Знамя юности. – 1988. – 25 нояб.

33. Саливон, И. И. Очерки по антропологии Белоруссии / И. И. Саливон, Л. И. Тегако, А. И. Микулич. – Минск : Наука и техника, 1976. – 272 с.

34. Салівон, І. І. Антрапалогія / І. І. Салівон // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя. – Мінск : БелЭн, 1993. – С. 38–39.

35. Салівон, І. І. Антрапалогія / І. І. Салівон // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 1. – Мінск : БелЭн, 1996. – С. 391–392.

36. Салівон, І. І. Антрапалогія / І. І. Салівон // Этнаграфія Беларус і : энцыклапедыя. – Мінск : БелЭн, 1989. – С. 32–33.

37. Салівон, І. І. Расізм / І. І. Салівон // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. Т. 9. – Мінск, 1973. – С. 98.

38. Салівон, І. І. Расы / І. І. Салівон // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. Т. 9. – Мінск, 1973. – С. 131–132.

39. Салівон, І. І. Расы / І. І. Салівон // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 13. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 369–370.

40. Самокатов, В. Карлики и гиганты / В. Самокатов, В. Хабаров // Советская Белоруссия. – 2000. – 4 марта. – С. 12.

41. Тегако, Л. И. Антропологические исследования в Белоруссии / Л. И. Тегако. – Минск : Наука и техника, 1979. – 46 с.

42. Тегако, Л. И. На пути к человеку : критика идеалистической концепций антропогенеза / Л. И. Тегако ; под ред. В. П. Алексеева. – Минск : Наука и техника, 1986. – 104 с.

43. Тегако, Л. И. Антропология Белорусского Полесья : (демография, этническая история и генетика) / Л. И. Тегако, А. И. Микулич, И. И. Саливон. – Минск : Наука и техника, 1978. – 160 с.

44. Тегако, Л. И. Основы современной антропологии: учебное пособие / Л. И. Тегако, И. И. Саливон. – Минск : Университетское, 1989. – 271 с.

45. Тегако, Л. И. Экологические аспекты в антропологических исследованиях на территории БССР / Л. И. Тегако, И. И. Саливон. – Минск : Наука и техника, 1982. – 165 с.

46. Хрдлічка, Грдлічка (Hrdlička) Алеш // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 17. – Мінск : БелЭн, 2003. – С. 60.

47. Цягака, Л. I. Аляксееў Валерый Паўлавіч / Л. I. Цягака // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 1. – Мінск : БелЭн, 1996. – С. 297.

48. Чебоксаров, Н. Н. Народы, расы, культуры. Изд. 2-е, испр. и доп. / Н. Н. Чебоксаров, И. А. Чебоксарова. – М. : Наука, 1985. – 272 с.

49. Этнический состав населения СССР, континентов и стран. Численность отдельных расовых групп. Численность народов по языковым семьям и группам /

авт. таблиц С. И. Брук // Народы мира: историко-этнографический справочник / редкол. : С. А. Арутюнов. С. И. Брук, Т.А. Жданко и др. – М. : Сов. энциклопедия, 1988. – С. 543–575.

50. Ćwirko-Godycki, M. Dudrewicz Leon (1839–1905) / M. Ćwirko-Godycki // Polski Słownik Biograficzny. T. 5. – Kraków : Polska Akademia Umiejętności, 1939. – S. 449– 450.

51. Ćwirko-Godycki, M. Sto lat antropologii polskiej 1856–1956 : Izydor Kopernicki / M. Ćwirko-Godycki. – Wrocław, 1956. – (Materiały i Prace Antropologiczne, 32). – 41 s.

52. Markiewicz, O. O stopniowaniu natury w utworzeniu człowieka : (Pismo do Redakcyi nadesłane) / O. Markiewicz // Dziennik Wileński. – 1806. – Z. 11(luty). – S. 178–206 ; Z. 12 (marzec). – S. 297–319.

53. Orzeszkowa, E. Patryotyzm i kosmopolityzm: studyum społeczne / E. Orzeszkowa. – Wilno : Wyd. E. Orzeszkowej i S-ki, 1880. – 231 s.

Aliaksandr Simakou: Physical anthropologists and Belarusian Indianists: correspondence and the Belarusian Indian Bibliography

(webzine "Culture. Nation", No. 35, April 2025, 48-60, www.sakavik.net)

Abstract. The purpose of this review of our correspondence, accompanied by entries from the "Belarusian Indian Bibliography" of the realities touched upon in it, is to organize the material and stimulate interest in anthropological American studies as a direction of research in Belarus that must develop. A few early letters are cited, and the experience of e-mail exchanges with anthropological themes is considered. When searching for these topics in the correspondence, among the most important are words with the stems anthropology (but the Latin versions anthropology, antropologia, as terms with a wider «study of man» scope, are of little help in it), race, skin. A selection of texts and a list of addressees and correspondents help to understand the scale: the number of our appeals to physical anthropologists is extremely modest, there are few requests and answers on anthropological issues, but revealing several outstanding representatives of the scientific discipline in Belarus, Poland and Russia allowed to add a significant amount of information to the history of Indianistics. The most important anthropologists related to Belarus and mentioned in the correspondence: L. Tsiagaka, I. Salivon, A. Mikulich, T. Chudziński, M. Ćwirko-Godycki, K. Stołyhwo, Ia. Roginskii, M. Levin, I. Silinich. Anthropological organizations among our recipients: the group (department) of anthropology in the system of the Academy of Sciences of Belarus, Research Institute and Museum of Anthropology (Moscow), Polish Anthropological Society, Anthropological Museum Montané (Havana), Kunstkamera, American Anthropological Association. The most urgent and practical needs for anthropological information arise from the collection of data for the most important

projects related to the study of Belarusian Indian relations, especially direct contacts of Belarusians with Indians, when confirmation of Indian biological roots is often required.

Keywords. Physical, biological anthropology, Americanoid race, Indians, American studies, historiography, correspondence, bibliography.

Александр Симаков: Физическая антропология и белорусские индеанисты: переписка и «Белорусско индейская библиография»

Аннотация. Целью этого обзора нашей переписки с сопровождением затронутых в ней реалий записями из «Белорусско-индейской библиографии» является систематизация материала и стимулирование интереса к антропологической американистике как научному направлению в Беларуси, которое должно развиваться. Приводятся цитаты из ряда ранних писем, а также учитывается опыт обменов по электронной почте, в которых присутствуют антропологические темы. При поиске этих тем в переписке наиболее важными являются слова с корнями антропология (но латинские варианты anthropology, antropologia, как термины с традиционно более широким охватом «наук о человеке», мало промогают в нем), раса, кожа. Выборка текстов и перечень адресатов и корреспондентов помогают понять масштаб: количество наших обращений к физическим антропологам крайне скромно, вопросов и ответов по антропологической проблематике немного, но наличие нескольких выдающихся представителей научной дисциплины в Беларуси, Польше и России позволило собрать значительный объем информации в исттрию индеанистики. Наиболее важные антропологи, связанные с Беларусью и упомянутые в переписке: Л. Тегако, И. Саливон, А. Микулич, Т. Худзинский, М. Цвирко-Годыцкий, К. Столыгво, Я. Рогинский, М. Левин, И. Силинич. Среди наших адресатов антропологические организации: группа (отдел) антропологии в системе Академии наук Беларуси, Научно-исследовательский институт и музей антропологии (Москва), Польское антропологическое общество, Антропологический музей Монтане (Гавана), Кунсткамера, Американская антропологическая ассоциация. Актуальные, наибольшие практические потребности в антропологической информации обусловлены сбором данных для наиважнейших проектов, связанных с изучением белорусско-индийских связей, особенно прямых контактов белорусов с индейцами, когда нередко требуется подтверждение индейских биологических корней.

Ключевые слова. Физическая, биологическая антропология, американоидная раса, индейцы, американистика, историография, корреспонденция, библиография.

Пётра Мурзёнак: РУСЬ КІЕЎСКАЯ (паэма)

А.И. Герцен: "Украину следует признать свободной и независимой страной",

журнал "Колокол", № 34, 1859 г.

М.С.Грушевский: «После провозглашения самостоятельности Украинской Республики (1917) никто уже не может прятаться в чаще нейтралитета, потому что

теперь есть борьба двух государств, Украины и Великороссии».

І.

Званы звіняць над Русьсю Кіеўскай

І так трывожна

калыхаюць...

што мёртвая душа пачуе.

То не мажлівая мана -

Краплёная ідэяю маскоўскай

на Кіеў старажытны рушыла

вайна ...

Вайна ...

Ні слова добрага сказаць...

Над Украінай духу еўразійскага

мана

А над Еўропай...

яшчэ не брые голавы каса...

ІІ.

Калісьці па крыві былі суседзямі,

ды шмат з таго мінула часу -

Братаючыся з “добрымі” мядзведзямі,

не паўставалі думкі пра заразу.

А тут...

прыйшлі за даньню –

енк і крык, палонныя...

Крамлёўскіх “рурыкаў” то сквапная рука –

шле кіеўлянам бомбы тоннамі -

Так “еўразійскія” накідваюць аркан.

Куля,
што мяне не забіла яшчэ ... Кроў па жылах пакуль што цячэ ...

ТОЙ жа змяёй паўзе па пасадках*,
Траціць свой час апошні з аглядкай.
Ён ашуканы - паўсюль мніцца вораг,
Каб жа ўсвядоміў –
даўно ўжо ён хворы.

ІІІ.

То подласць еўразійская

братамі называцца –

З заточкамі

павызваліўшы “братства” й

за спінай паціскаючы ў руках кастэт -

Дэнацыфікацыю свабодзе

з паханамі

аб’явіў “эстэт”.

Што выхаду ў эРэФ няма, то зразумела -

“Ідэя” рухаецца хутчэй,

чым клопат аб сваёй зямлі,

Абрабаваць град Кіеў –

выклік смелы,

Здаецца і затлумлены народ за тое,

каб “Пу”

туды руліў.

Адна ў ТАГО мэта – тутэйшых знічтожыць -
Так чалавек зямны жыць не можа...

ТОЙ, што зблудзіў на крывой “Zэт”-дарозе,
Мае патрэбу ў людской дапамозе!?!

ІV.

Самімі пісанае права -

як боская ў Масковіі інструкцыя?!

“Што нам наступствы

здзекліва-крывавыя?

Мы –

праваслаўнай абаронены прэзумпцыяй”.

Хоць я і не ў пошуках
месц сумнеўных, Зычу ТЫМ страчаным
у людскае
верыць.

ТАМУ ж выпадае - з пасадкаў не выйсці,

Каб тое ён ведаў –
чакаў бы -
ратавальнае прыйсце.

Пасадкі –
не месца з найлепшых, дзе б мог спрабаваць
жыццё сваё ўсцешыць.

Дазор за ім хуткі й
“каліноўцы” паслалі... Ляціць НЛА з бязмежнай далі.

Самімі пісаны законы -

працягваюць сваёю жыць і праўдай:

“Мы не такія,

дзе ў дэмакратыях мільёны...

Мы непазнана-тонкая душа...

Мы трэці Рым...

З нас прыклад чалавецтва возьме заўтра”.

V.

Як хораша было б:

не чуць “вар’яцкіх грёз”,

А ўбачыць

здзяйсненьняў ТЫХ маскальскіх словы -

Нямерана

у Бучы й Барвінкове слёз,

Загубленыя душы,

утопленыя вёскі

і брэшуць прама ў вочы -

віны прызнаць

“крамлёўцы” не гатовы.

Крадуць падчыстую:

“прыжучылі” Ўладзіміра Вялікага,

Паставіўшы ягоны помнік у Маскве -

Князя Русі сапраўднай

хочуць бачыць на каленях...

Паблыталі і дзень Вялікадня...

Крамлёвец веруе,

што кіраваў нацыстамі... равін,

а Украіну

заснаваў таварыш Ленін...

Усё паблытана,

пераілгана,

Бяжыць наперадзе імперскі інтарэс,

Ва Украіне “рускі дух” жыцьцё

спаганіў

І сее зерне ядавітае ў былым СССР,

і спрэс.

ТОЙ што ў пасадках,
хай і задарма
Гіне за святасць расійскіх армій...

Каб жа пасадкі свае, не чужыя?!
Каб жа іх рукі свае расьцілі?!...

Кулі над ТЫМ сто разоў пакружылі,
А дзе перамога?
Дзе ТАЯ...
“за нами Россия?

Апошнія моманты, куля на ўзводзе,
Звон яе руху, камар бы выводзіць.
Няслушная, гнутная, дз’ябал у сэрцы,
Злоснае хоча бяспрэчна сцерці.

VІ.

Праўду шукаем

тысячу із нечым год,

Ды так не падыйшлі к ёй толкам -

Той славянін, які калісь пайшоў на ўсход,

На кіеўскіх -

і на “тутэйшых” -

пазірае сёньня воўкам.

Час прамінуў, змянілася нашмат...

Усходняю традыцыяй узрошчаны вар’ят...

Былі б не супраць, каб на той зямлі,

Народжанымі не цары былі, а каралі...

VІІ.

Мараліць немагчыма,

падзяліўся свет -

На светлае

і цемру прад вачыма,

І не пры чым агульная айчына,

Так ёсць –

паўсталі ворагамі,

хаця магчымасць мелі

вызваліцца ад вайсковых бед.

А куля!?
Дык куля - яна непазбежна,
Для лёсаў простых ці грахам непадлежных,

Толькі ў рулетцы - вяртае анёлаў, Калі ў рэвальверы -
“зіро” патронаў.

ТОЙ што ў пасадках, зрабіў свой выбар,
Для кулі ж сваёй
я не выбраў калібра...

Я б так не змог...
Нават Бог не знае,
Калі параніць мяне
воля злая.

Прад куляй ўсе роўныя -
ды няхай возьме гнеўных - ТЫХ -
у пасадках -
зайздросных няпэўных.

VІІІ.

Дык што наперадзе?

Там ёсць святло,

якое з людствам чалавечым сумясціма,

Хаця б туды і далучылася Расія,

Без крыўд і без маны,

прызнаўшы Кіеў за сталіцу

і сваё жытло:

суцішыўшы імперскія амбіцыі

і апусціўшы двух арлоў крыло,

ды даяднаўшыся да часу Кіеўскага,

дзе вольніца й свабода

прыцісне ўрэшце

падзямное зло.

Ніяк не прадбачыш

і не адхінеш

Куляў нязносных адвечны шум...

Думка кіруе наўпрост -

да вавілонскіх веж

Няскончаных...

праз зайздрасць,

недавер

і тлум.

*“пасадкі” - зялёныя лесапалосы ва Украіне

Атава, 5 жніўня 2022 года - 7 чэрвеня 2023 года

Piotra Murzionak: Kievan Rus (poem) (web-magazine “Culture. Nation”, issue 35, April 2025, 61-68, www.sakavik.net)

Abstract. A poem about the author's attitude towards the war in Ukraine unleashed by the Russian aggressor.

Пётра Мурзёнак: Русь Киевская (поэма)? (веб-журнал “Культура. Нация”, вып. 34, ноябрь 2024, 61-68, www.sakavik.net)

Аннотация. Поэма об отношении автора к войне в Украине, развязаной росийским агрессором.

З жыцця беларускіх суполак

Сьвяткаваньне Нацыянальнага дня 2025 у Канадзе

Ад рэдакцыі. Адной з важнейшых падзей у жыцьці беларускіх суполак Канады з’яўляецца Сьвяткаваньне Нацыянальнага дня – Дня Абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларусы сучаснай эміграцыі ў цэлым сьвеце працягваюць традыцыі міжваеннай і паваеннай эміграцыі сьвяткуючы гэты Дзень. Ва ўмовах, калі на радзіме як у савецкія часы, так і цяпер, пры дыктатарскім рэжыме, урачыстае адзначэньне Нацыянальнага Дня былі і ёсьць забароненымі, беларусы Канады дастойна адзначылі Нацыянальны дзень-2025 у Атаве, Таронта і Эдмантане (аб гэтым чытайце ў рэпартажах ніжэй).

Alex Kot: Freedom Day 2025 in Toronto

On Saturday, March 22, 2025, celebrations dedicated to the 107th anniversary of the proclamation of the Belarusian People's Republic took place in Toronto. The event was organized by the Toronto branch of the Association of Belarusians of Canada and the Parish Council of the Church of St. Cyril of Turov, Belarusian Orthodox Church.

As part of the Freedom Day celebrations, a solemn procession of Belarusians with the state flags of Belarus, Canada, Ukraine, and the flag of the Kastus Kalinowski Regiment took place along Bloor Street in Toronto.

The procession ended on the steps of the Belarusian Center, where the participants were greeted by the already gathered guests. The clear weather, inspired faces, and friendly atmosphere created a spirit of unity and pride.

The hall was filled with lively chatter. The presence of many young people, who were interested in studying socio-political literature about the history and present-day Belarus, was particularly pleasing.

Attention was drawn to volumes of the archives of the Rada of the BNR, editions of the newspaper "Batskaushchyna", books on the history of the BNR for 1970–1997, as well as old issues of the newspaper "Belarus" - the oldest Belarusian periodical in North America, which has been published since 1950. They contain rich materials about the activities of the Rada of the BNR in the post-war period.

At 3:00 p.m., a festive gathering of the Belarusian public began. It was opened by young presenters Sviatlana and Tamash, whose melodious Belarusian speech gave the event a special solemnity. The words, spoken with respect and inspiration, created a warm, heartfelt atmosphere.

The meeting began with a prayer read by His Holiness Svyatoslav. Then the entire hall rose to sing the anthem of the Belarusian People's Republic, "We Will Go Out in Close Rows," which sounded with a sense of pride and unity.

Then, the participants listened with attention and excitement to the video address of the Chair of the Council of the Belarusian People, Ivonka Survilla, to the Belarusian people.

Iryna Toustsik read the Third Charter of the Council of the Belarusian People's Republic of March 25, 1918.

Vitaliy Koshalev demonstrated a map of the Belarusian People's Republic from the same year and recalled important moments from Belarusian history - as evidence of the depth of the foundation of our statehood.

The representative of the Kastus Kalinowski Regiment in Canada, Dmitry Baranov, spoke about the regiment's struggle on the fronts of Ukraine against the common enemy, and conveyed a welcoming speech from the regiment's commander, Pavel Shurmey, thanking the Belarusians of Canada for their solidarity and support.

Father Vyacheslav spoke about the initiative to issue postage stamps in Ukraine in honor of the fallen soldiers of the Kalinovsky Regiment. This project, organized jointly with the Ukrainian Post, was made possible thanks to the joint work in Kiev by Dmitry Baranov and online collaboration by Father Vyacheslav.

The stamps were issued just in time for Freedom Day and presented during the event. Some

of them were purchased by the participants of the meeting, and the funds collected went to

support the regiment.

The chairman of the Canadian sector of the Rada of the Belarusian People's Republic, Ales Kot, delivered a speech to the public.

He began his speech with words from the first article of the Statute of the Council of the Belarusian People: “The Council is the highest body and the sole legal representation of the sovereign rights of the Belarusian People, expressed in the Act of March 25, 1918.” The speaker emphasized that the Council of the Belarusian People continues to perform the functions of a state legislative body and a government in exile.”

Ales Kot recalled little-known facts from the history of the Belarusian People's Republic and the activities of the Council and focused on the importance of the presence of information on Belarusian issues in the English-speaking world. According to him, modern electronic tools

allow you to quickly create high-quality information resources that will be useful to researchers, journalists, and a wide audience.

He also noted the need to introduce into circulation the rich archives of the Belarusian diaspora - to strengthen interest in Belarus, especially today, in the context of the war that Russia is waging near our borders.

Among the documents demonstrated by Ales Kot was a historical issue of the newspaper
"Batskaushchyna" for February 22, 1948, and theses from the statement of the Council of the
Belarusian People's Republic on the illegitimacy of international agreements signed without
the participation of the legitimate Belarusian representation.

Special attention was paid to the topic of the forcible redistribution of ethnic Belarusian lands in the 20th century. Ales Kot recalled the loss of Smolensk region to Russia in 1918, Vilnius region to Lithuania in 1940, and Bialystok region to Poland in 1945. He emphasized: "We must know who we were 107 years ago and why there are only 9 million of us now, although in 1918 there were 16. We must be ready to answer when we are asked about Belarus and its history."

A documentary about the Belarusian People's Republic, created by the Belsat-History channel, was shown at the event.

The First Hierarch of the Belarusian Orthodox Church, Archbishop Sviatoslav, spoke about his trip to Ukraine, his visit to the Kastus Kalinowski Regiment, and his meeting with Belarusian soldiers. A photo album from the visit was shown.

During the celebrations, $500 was raised as part of the "Gift of March" initiative.

At the end of the event, the participants sang together the Belarusian spiritual anthem "Mighty God."

But even after the official part was over, people were in no hurry to disperse. Until late in the evening, friendly conversations and discussions continued over a cup of coffee and tea with sweets and a holiday cake, lovingly prepared by our wonderful women.

New cultural initiatives were discussed. Guests could take home old issues of the newspaper "Belarus" from the archives of the Belarusian Center. Everyone shared a sense of participation in an important and necessary cause.

Many thanks to everyone who contributed to the preparation and holding of this Belarusian Holiday!

Марына Маскалева: Культурнае жыцьцё беларускай суполкі ў Эдмантане

У сталіцы канадскай правінцыі Альберта жыве і развіваецца беларуская суполка, якая, нягледзячы на аддаленасьць ад радзімы, актыўна захоўвае мову, культуру і гістарычную памяць. Эмігранты, што апынуліся тут, стварылі моцную і салідарную супольнасьць.

Беларуская суполка ў Эдмонтане штогод адзначае Дзень Волі разам з традыцыйным абрадам гуканьня вясны. Гэтая цёплая сустрэча ўжо стала прыгожай традыцыяй, якая аб’ядноўвае не толькі беларусаў, але і сяброў з іншых дыяспар і канадцаў, што цікавяцца культурай і гісторыяй Беларусі.

Гуканьне вясны — старажытны абрад, калі людзі заклікаюць сонца, цяпло і новае жыцьцё. Мы робім птушак з паперы, гуляем у беларускія народныя гульні, сьпяваем вясновыя песні і абавязкова водзім карагод пад “Лявоніху” — адзін з самых вясёлых і жывых беларускіх танцаў. Гэта заўсёды выклікае ўсьмешкі, радасьць і сапраўднае адчуваньне супольнасьці.

Сьвяточная праграма ўключае і кароткі гістарычны агляд падзей 25 сакавіка 1918 года — дня, калі была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Мы таксама чытаем вершы беларускіх паэтаў, што змагаліся за свабоду і нацыянальную годнасьць, дзелімся ўспамінамі, думкамі і надзеямі.

Сімвалічнае спалучэньне Дня Волі і гуканьне вясны, якое прайшло і ў гэтым, 2025 годзе, нагадвае нам, што вясна — гэта не толькі абуджэньне прыроды, але і надзея на перамены на радзіме. Гэта вера ў тое, што Беларусь абавязкова адродзіцца, што прыйдзе свабода, як прыходзіць вясна пасля доўгай зімы.

Беларуская суполка ў Эдмонтaне выконвае і важную сацыяльную ролю: дапамагае новым імігрантам адаптавацца да жыцьця ў Канадзе, прапаноўвае інфармацыйную, псіхалагічную і практычную падтрымку. У супольнасьці створаны цёплы асяродак, дзе кожны можа адчуць сябе не самотным, дзе захоўваюцца і перадаюцца далей каштоўнасьці беларускай культуры.

Беларускае жыцьцё ў Эдмонтaне — гэта яскравы прыклад таго, што нацыянальная ідэнтычнасьць не знікае разам з геаграфіяй. Яна працягвае жыць у сэрцах людзей, у іх памяці, словах, песьнях і дзеяньнях — і таму Беларусь жыве, нават за акіянам.

Пётра Мурзёнак: Беларусы новай эміграцыі сьвяткуюць Нацыянальны дзень у Атаве на працягу 25 гадоў

Беларусы пост-лукашэнкаўскай эміграцыі ўпершыню ў Атаве арганізавалі і
адзначылі Нацыянальны дзень у 2001 годзе. Тады на сьвята прыйшло 25-30 чалавек.
Кожны год, за выключэньнем пару сезонаў (уключна з ковіднымі), Нацыянальны
Дзень у Атаве звычайна сьвяткавалі ў сакавіку ці ў красавіку.

Звычайна загаддзя рассылаюцца запрашэньні, рыхтуецца ўрачыстая і культурная праграма. Колькасьць удзельнікаў была рознай – у 2018 годзе на стагоддзе БНР у будынак Канадыйскага парламенту прыйшло звыш 160 чалавек. Беларусы Атавы ня маюць свайго грамадскага памяшканьня, таму атаўчане праводзяць свае сьвяты ў розных прасторных і прыстойных месцах – у будынку гарадскога савета (дзевяць разоў), у будынку сямейнага цэнтра на Вэлінгтон (шэсьць разоў), і ў іншых месцах. У гэтым годзе, як і ў мінулыя гады, сьвята прайшло ў добрай, цёплай атмасферы, паводле праграмы, з кулуарнымі бяседамі пра свой лёс і лёс Бацькаўшчыны. Ніжэй, для знаёмства з нацыянальным сьвятам беларусаў у Атаве прыкладаем праграмы сьвяткаваньня ў 2001, 2010, 2024 і 2025 гадах. Праграмы ў нечым падобные, але адлюстроўваюць сутнасьць – павагу сучасных беларусаў да сваёй гісторыі і любоў да Бацькаўшчыны.

Сьвяткаваньне Дня Волі-2001 і Дня Волі-2010 (запрашэньні і праграмы)

Сьвяткаваньне Дня Волі 2024 (запрашэньне і праграма)

Паважаныя сябры,

Атаўскі аддзел Згуртаваньня беларусаў Канады і Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў Канадзе шчыра запрашаюць вас на ўрачыстае сьвяткаваньне Дня Волі2024, на 106-я угодкі Абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сьвяткаваньне адбудзецца ў нядзелю, 24 сакавіка, 2024 года, а 4-й гадзіне вечара. Адрас...

У праграме:

- Віншавальнае слова сп. Івонкі Сурвіла, старшыні Рады БНР.
- Даклад доктара П. Мурзёнка, старшыні БІНіМ, Канада “Ад Беларускага этнаса да
Беларускай Народнай Рэспублікі”.
- Сьвяточны канцэрт.
- Кава і пачастункі (спадзяемся на ваш удзел).

Калі ласка, запрашайце сваіх сяброў і знаёмых! Уваход вольны, ахвяраваньні вітаюцца. Е-мэйл для кантактаў...

Сьвяткаваньне Дня Волі 2025 (запрашэньне і праграма)

Паважаныя сябры,

Атаўскі аддзел Згуртаваньня Беларусаў Канады і Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў Канадзе шчыра запрашаюць вас на ўрачыстае сьвяткаваньне Дня Волі, 107-х угодкаў Абвяшчэньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сьвяткаваньне адбудзецца ў нядзелю, 30 сакавіка 2025 года, 4:00PM. Адрас...

У праграме:
- Віншавальнае слова сп. Івонкі Сурвілла, старшыні Рады Беларускай Народнай
Рэспублікі.
- Даклад доктара П. Мурзёнка, старшыні БІНіМ, Канада - "Беларуская Народная
Рэспубліка, Брэсцкі мір і сучаснасць".
-Сьвяточны канцэрт.
- Кава і пачастункі (спадзяемся на ваш удзел).

Калі ласка, запрашайце сваіх сяброў і знаёмых! Уваход вольны, ахвяраваньні вітаюцца. Е-мэйл для кантактаў...

Celebration of the National Day 2025 in Canada (Edmonton, Ottawa, Toronto)

(web-magazine “Culture. Nation”, issue 35, April 2025, 69-80, www.sakavik.net)

Abstract. One of the most important events in the life of Belarusian communities in Canada is the Celebration of National Day - the Day of the Declaration of Independence of the Belarusian Democratic Republic. Belarusians of modern emigration throughout the world continue the traditions of interwar and post-war emigration by celebrating this Day. In conditions when, both in Soviet times and now, under the dictatorial regime, the solemn celebration of the National Day was and is prohibited at home, Belarusians in Canada celebrated the National Day-2025 with dignity in Ottawa, Toronto and Edmonton (read about this in the webzine “Kulture. Nation”, #35, April 2025).

Празднование Национального дня 2025 в Канаде

(веб-журнал “Культура. Нация”, вып. 35, апрель 2025, 69-80, www.sakavik.net)

Аннотация. Одним из важнейших событий в жизни беларусских общин Канады является празднование Национального дня — Дня провозглашения независимости Беларусской Народной Республики. Беларусы современной эмиграции по всему миру продолжают традиции межвоенной и послевоенной эмиграции, отмечая этот День. В условиях, когда и в советское время, и сейчас, при диктаторском режиме, торжественное празднование Национального дня было и остается под запретом на родине, беларусы Канады достойно отметили Национальный день-2025 в Оттаве, Торонто и Эдмонтоне (об этом читайте в веб-журнале «Культура. Нация», №35, апрель 2025).

Наступны 36-ты нумар часопіса «КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ» выйдзе ў лістападзе 2025 года

— end of issue · all issues —